фонакардыягра́ма, ‑ы, ж.

Графічная рэгістрацыя гукавых з’яў, выкліканых дзейнасцю сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электралячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў у лячэбных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электратэрапі́я, ‑і, ж.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў для лячэння; электралячэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаднаро́дны, -ая, -ае.

1. Разнародны па складзе; неаднастайны.

Н. склад насельніцтва.

2. Які адносіцца да іншай катэгорыі з’яў, прадметаў і інш.

Неаднародныя хімічныя сумесі.

|| наз. неаднаро́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

які́сьці і (разм.) які́сь, займ. неазнач.

1. Невядома які, нейкі.

Цябе пытаў я. чалавек.

2. Ужыв. пры характарыстыцы якіх-н. адмоўных з’яў ці якасцей.

Хлопец расце якімсьці гультаём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэтэрміні́зм, ‑у, м.

Матэрыялістычнае разуменне прычыннай абумоўленасці ўсіх з’яў; проціл. індэтэрмінізм.

[Ад лац. determinare — выяўляць, вызначаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпо́тэза, -ы, мн. -ы, -тэз, ж.

Навуковае меркаванне, якое прыводзіцца для тлумачэння тых ці іншых з’яў і патрабуе тэарэтычнага абгрунтавання і праверкі на вопыце, перш чым стаць навуковай тэорыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Падле́глы ’які адносіцца да ліку асоб, аб’ектаў, з’яў, на якія распаўсюджваецца што-н. абавязковае, прымусовае; падуладны, падначалены’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). З польск. podległy ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антыгістары́чны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць прынцыпам гістарызму. Антыгістарычны падыход да з’яў рэчаіснасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыяхрані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыяхраніі. Дыяхранічны аналіз моўных з’яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)