падфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Прыфастрыгаваць, прышыць да чаго‑н. знізу, са споду. Падфастрыгаваць падол сукенкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даве́рху, прысл.

Роўна з верхнімі краямі. Каструля была вялікая, на пяць літраў, і налілі ў яе амаль што даверху — на выпадак, калі хто папросіць дабаўкі. Дамашэвіч. На другі дзень Кастусь Махнач сустракаў каля кузні першую падводу, даверху нагружаную старым жалезным ламаччам. Курто.

•••

Знізу даверху — а) усюды, у любым месцы. У кошыку знізу даверху былі баравікі; б) ад ніжэйшых інстанцый да вышэйшых. У кнізе звыш двухсот дакументаў... Тут прадстаўлены ўвесь урадавы апарат знізу даверху. Г. Кісялёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Паспаду́, посподузнізу’ (ТС). Утворана ад прыназоўніка (^прыстаўкі) з‑пад і назоўніка ў Р. скл. спод (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падлама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак.

1. што. Надламаць знізу.

П. ножку крэсла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго-што. Пазбавіць сілы, волі.

Яе моцна падламала хвароба.

|| незак. падло́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.

Зламаць, надламаць знізу. Падламаць сук. // перан. Пазбавіць сілы. Так няўмольна падламала .. [хлопца] хвароба. Клышка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падры́ць, ‑рые; зак., што.

Узрыць, узрыхліць зямлю пад чым‑н., знізу чаго‑н. (пра жывёл). Свіння падрыла яблыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазагіна́цца, ‑аецца; зак.

Загнуцца — пра ўсё, многае. Вугалкі [кнігі] пазагіналіся, дэрмацін у многіх месцах працёрся, знізу цямнела пляма. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак., што.

1. Загнуць, падагнуць знізу ці пад ніз.

П. посцілку пад сяннік.

2. Грабучы, сабраць у адным месцы або наблізіць да чаго-н.

П. сена.

|| незак. падго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жало́бніца, ‑ы, ж.

Спец. Вялікі матылёк сямейства німфалід вішнёва-карычневай афарбоўкі з чорнымі знізу крыламі, акаймаванымі жаўтавата-белай палоскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наро́г, ‑а, М ‑розе, м.

Частка плуга, якая падразае зямлю знізу. Конь нацягнуў пастронкі, нарог лёгка ўехаў у зямлю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)