сверх предлог с род.
1. (поверх чего-л.) на, зве́рху, паве́рх, наве́рх;
наде́ть сверх руба́шки надзе́ць паве́рх на саро́чку (наве́рх на саро́чку, зве́рху);
2. (превыше чего-л.) звыш (чаго); це́раз, праз (што);
расхо́ды сверх сме́ты выда́ткі звыш каштары́са;
3. (помимо чего-л.) апрача́, звыш (чаго);
сверх зарпла́ты он получи́л пре́мию звыш (апрача́) зарпла́ты ён атрыма́ў прэ́мію;
◊
сверх ожида́ния зусі́м неспадзява́на.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звышшта́тны, ‑ая, ‑ае.
Які не ўваходзіць у штат, існуе звыш устаноўленага плату. Звышштатная пасада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нажлу́кціцца, ‑кчуся, ‑кцішся, ‑кціцца; зак., чаго.
Разм. Напіцца звыш меры. Нажлукціцца вады. Нажлукціцца гарэлкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перарасхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Расход звыш меры, нормы, плана. Перарасход крэдытаў. Перарасход гаручага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звыштэрміно́вы, -ая, -ае.
1. Які прадаўжаецца звыш вызначанага тэрміну.
Звыштэрміновая служба.
2. у знач. наз. звыштэрміно́вы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Той, хто добраахвотна застаўся на вайсковай службе пасля адбыцця абавязковага тэрміну.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.
1. Прагуляць звыш меры, больш, чым патрэбна.
2. што. Згуляць паўторна.
П. партыю ў шахматы.
|| незак. перагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. перагу́льванне, -я, н. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Наба́хаць ’наліць (звыш меры)’ (Сцяц.). Гл. ба́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перавыдаткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Выдаткаваць звыш нормы, плана; перарасходаваць. Перавыдаткаваць крэдыт. Перавыдаткаваць грашовыя сродкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагнаі́ць, ‑гнаю, ‑гноіш, ‑гноіць; зак., што.
1. Згнаіць усё, многае.
2. Угнаіць звыш нормы, празмерна ўгнаіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перанасялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; зак., што.
Насяліць густа, звыш меры. Перанасяліць край. Перанасяліць дом. Перанасяліць кватэру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)