адпячы́ся, ‑пячэцца; ‑пякуцца; зак.

Прабыўшы залішне доўга ў печы, перапячыся. Хлеб адпёкся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашуме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; зак.

1. Нарабіць шуму; накрычаць на каго-н.

Залішне н.

2. перан. Выклікаць многа размоў, прыцягнуць да сябе агульную ўвагу.

Вось нашумела гэта справа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расша́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Раскланяцца, шаркаючы нагой.

Пачціва расшаркаўся.

2. перан. Выказаць залішне ліслівыя адносіны да каго-н.

Р. перад начальствам.

|| незак. расша́рквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. расша́ркванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засіні́цца, ‑сініцца; зак.

Афарбавацца ў сіні колер, стаць сінім. // Залішне падсініцца. Бялізна засінілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квяці́сты, -ая, -ае.

1. Пакрыты кветкамі.

Квяцістая сенажаць.

К. верас.

2. 3 узорам у кветкі; яркі, каляровы.

Квяцістая тканіна.

3. перан. Залішне напышлівы (пра мову, стыль і пад.).

К. стыль.

|| наз. квяці́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сентымента́льны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на прынцыпах сентыменталізму (у 1 знач.).

С. раман.

2. Залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліць.

С. верш.

С. лад думак.

Сентыментальная сцэна.

|| наз. сентымента́льнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зана́дта, прысл.

Задужа, залішне, празмерна. На першы погляд хлопчык здаваўся занадта ціхім, бездапаможным. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педа́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто залішне строгі ў выкананні ўсіх фармальных запатрабаванняў (у навуцы, жыцці і пад.).

|| ж. педа́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. педа́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амікашо́нства, ‑а, н.

Разм. Бесцырымоннае, залішне фамільярнае абыходжанне з кім‑н. пад выглядам сяброўскага; панібрацтва.

[Ад фр. ami — сябар і cochon — свіння.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшири́тельный

1. пашы́раны, залі́шне шыро́кі;

2. (служащий для расширения) спец. расшыра́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)