оповеща́ть несов. апавяшча́ць (каго); абвяшча́ць (каму што); (извещать) паведамля́ць (каму);

заблаговре́менно оповеща́ть о собра́нии всех уча́стников за́гадзя апавяшча́ць аб схо́дзе ўсі́х удзе́льнікаў, за́гадзя абвяшча́ць аб схо́дзе ўсі́м удзе́льнікам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маршру́т ’шлях руху транспарту, намечаны загадзя’ (ТСБМ). З рус. маршру́т, якое з ням. Marschroute (Фасмер, 2, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зара́ння, прысл.

Разм. Загадзя, наперад; зараней. Ідуць у лес. Антось зарання Размеркаваў усё дазвання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обду́манный прич., прил. абду́маны;

с зара́нее обду́манным наме́рением юр. з за́гадзя абду́маным наме́рам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамо́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Загадзя назначаны па ўзгадненню з кім‑н. Сустрэцца ў дамоўленым месцы. Дамоўленая сума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стратэгі́чны, -ая, -ае.

1. гл. стратэгія.

2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.

Шахматы — стратэгічная гульня.

3. перан. Істотны, важны для дасягнення агульнай мэты на якім-н. этапе.

С. план.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апрыёры, прысл.

1. Незалежна ад вопыту, да вопыту; проціл. апастэрыёры.

2. перан. Не правяраючы чаго‑н. загадзя.

[Лац. a — ад і priori — які папярэднічае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́ней, прысл.

За некаторы час да чаго‑н.; загадзя. Зараней .. [Лукаш] для кожнага страл[ка] Назначыў месца ў бары густым. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадузя́ты ’заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную’ (ТСБМ). Калька рус. предвзятый (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з пред‑ і взяты < взять.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зада́нне, ‑я, н.

Загадзя вызначаны аб’ём работы. Зменнае заданне. □ Майстры загадзя прыйшлі, агледзелі ўсё, давялі заданні. Карпаў. // Зададзены ўрок. Дамашняе заданне. // Даручэнне. — У мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі. Галавач. // Аператыўная, ваенная задача. Баявое заданне. □ Група выконвала аперацыі і заданни, якія даваў камандзір усяго атрада Бумажкоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)