занасі́цца, ‑носіцца; зак.

Забрудзіцца, абшарпацца ад доўгага нашэння. Занасілася Яськава бялізна, падралася. Лось. У многіх хлапцоў занасіліся кашулі, паадрываліся гузікі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мараться вы́пацкацца, мног. павыпэ́цквацца, запэ́цкацца, мног. пазапэ́цквацца, упэ́цкацца, забру́дзіцца, мног. пазабру́джвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замара́ться 1. (загрязниться) запэ́цкацца, забру́дзіцца; замара́цца;

2. перен. (опозориться) знясла́віцца, замара́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засори́ться засме́ціцца; (загрязниться) забру́дзіцца; (забиться) захра́снуць; забі́цца; (о глазах) запару́шыцца; (о желудке) засары́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зако́ўзацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца ад доўгага коўзання.

зако́ўзацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Разм. Пачаць коўзацца.

зако́ўзацца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Запэцкацца, забрудзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́ркі, ‑ая, ‑ае.

1. Які лёгка робіцца брудным (пра тканіны, адзенне светлага колеру). Маркая сукенка.

2. Такі, ад якога можна забрудзіцца. Не грэбаваў камбрыг і самай цяжкай і маркай салдацкай працаю... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазама́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Замазацца, заляпіцца — пра ўсё, многае. Шчыліны добра пазамазваліся.

2. Разм. Запэцкацца, забрудзіцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Сукенкі пазамазваліся. Дзеці пазамазваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заму́рзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Запэцкацца, забрудзіцца. Дзіця замурзалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зацягнуцца смугой, лёгкімі хмарамі. Неба замурзалася. / у безас. ужыв. — Падвечар, бывала, замурзаецца, — ну, думаеш сабе, — дождж нанач збярэцца. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запэ́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. у што, чым і без дап. Забрудзіцца, вымазацца. Запэцкацца чарнілам. □ Вучні запэцкаліся ў смалу і гразь. Скрыпка.

2. перан. Зняславіць сябе ганебным учынкам. — Каму помсціць? Табе? Ты нават гэтага не варты, Мікола! Запэцкаешся аб цябе. Брудны ты з галавы да ног. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, зацвярдзець, ператварыцца ў корку. Кроў закарэла. □ Снег, снег. Нагой ступіў, не правальваецца, закарэў пасля адлігі. Калачынскі. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля. Капыловіч.

2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.; забрудзіцца. Рана закарэла. Рукі закарэлі ад гразі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)