мі́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго-н.

Вялікая м. вучонага.

2. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой-н. дзяржаве на чале з пасланнікам.

3. Дыпламатычная дэлегацыя спецыяльнага прызначэння.

М. дружбы (перан.). М. добрай волі (перан.).

4. Місіянерская арганізацыя.

Папская м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паме́сце, ‑я, н.

Асабістае (у адрозненне ад вотчыны) зямельнае ўладанне ў феадальнай Расіі да 18 ст., якое цар дараваў за ваенную і іншую службу дзяржаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сенеша́ль, ‑я, м.

Гіст.

1. У франкскай дзяржаве Меравінгаў — кіраўнік палацавай гаспадаркі.

2. У феадальнай Францыі — службовая асоба, якая ведала юстыцыяй і ваеннымі справамі акругі.

[Фр. sénéchal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжусо́біца, ‑ы, ж.

Нелады, разлад, сварка паміж якімі‑н. грамадскімі групамі, пераважана ў феадальнай дзяржаве. [Полаўцы] у час княжаскіх міжусобіц нападалі на рускія землі, рабавалі і спусташалі іх. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грамадзя́нскі, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да прававога становішча грамадзян у дзяржаве.

Г. кодэкс.

Грамадзянскія законы.

2. Уласцівы грамадзяніну як свядомаму члену грамадства (высок.).

Г. абавязак.

3. Неваенны, цывільны.

Грамадзянскае адзенне.

4. Нецаркоўны.

Г. шрыфт.

Грамадзянская вайна — узброеная барацьба ўнутры дзяржавы паміж палітычнымі, рэлігійнымі, этнічнымі або ідэалагічнымі групамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэзідэ́нт ’дыпламатычны прадстаўнік; грамадзянін якой-небудзь краіны, які пастаянна пражывае ў замежнай дзяржаве; тайны прадстаўнік разведкі, які дзейнічае на тэрыторыі іншай дзяржавы’ (ТСБМ). Паўторнае запазыч. з рус. резидент ’тс’. Ст.-бел. резыдентъ ’упаўнаважаны прадстаўнік’ < ст.-польск. rezydent < лац. residēns, ‑ntis (Булыка, Лекс. запазыч., 24).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасце́льнічы, ‑ага, м.

Прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15–17 стст., асоба, якая ведала пасцеллю цара, яго асабістай казной, майстэрняй, у якой шылі адзенне і бялізну цару, і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́льнік, ‑а, м.

У Рускай дзяржаве 13–17 стст. — прыдворны чын (пасада) рангам ніжэй баярскага. // Асоба, якая мела гэты чын (першапачаткова — прыдворны, які прыслужваў за княжацкім або царскім сталом).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сельнічы, ‑ага, м.

Гіст. Прыдворны чын у рускай дзяржаве 15–17 стст. // Асоба, якая ўзначальвала Канюшневы прыказ з пачатку 17 ст., а таксама загадвала царскім псовым паляваннем. Загад ясельнічага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмба́рга, нескл., н.

Забарона дзяржаўнай уладай увозу ці вывазу за мяжу чаго‑н. (тавараў, каштоўнасцей). Эмбарга на лес. // Затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.

[Ісп. embargo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)