пераабу́цца, ‑абуюся, ‑абуешся, ‑абуецца; зак.

Надзець на сябе другі абутак; абуцца іначай. Вольга пераабулася ў боцікі, апранула паліто, і яны выйшлі з пакоя. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капыто́к, ‑тка, м.

Памянш.-ласк. да капыт. Прайшло колькі дзён, і Стрэлачка ўстала на ногі, застукала капыткамі па падлозе, пачала хадзіць каля канапы. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кры́лле, ‑я, н., зб.

Крылы. Нудна махалі крыллем над кустом вароны. Чорны. У празрыстым небе трапятаў крыллем каршачок: мусіць, выбіраў на зямлі здабычу. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́блівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць грэблівага; агіда, гадлівасць. Так і цямнеюць на сцяне тыя бязрогія алені, на якія Ніна не можа без грэблівасці глядзець. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гушчэ́зны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі густы. Гушчэзны зараснік. □ Яе прывезлі з далёкай Англіі. А да таго сланіха жыла ў гушчэзных лясах гарачай Афрыкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзя́целіна, ‑ы, ж.

Дзікая канюшына; дзяцельнік. На белай дзяцеліне, што кучаравіцца ля кузні, зумкаюць пчолы. Даніленка. Коні скубуць дзяцеліну, гучна і часта фыркаюць. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застудзі́цца, ‑студжуся, ‑студзішся, ‑студзіцца; зак.

Разм. Тое, што і прастудзіцца. Неяк застудзіўся .. [дзед] на рабоце, прастыў. Лынькоў. — На лузе яшчэ холадна ноччу, можна застудзіцца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхаце́цца, ‑хочацца; безас. зак.

Перастаць хацецца. Шчыра кажучы, Люся ўжо ледзь не клявала носам, як пад’язджалі да стану. А тут зусім спаць расхацелася. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. З крапівы з пярэпалахам выскачыла курыца, зайшлася ў радасным сакатанні. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́йка, ‑і, ДМ сойцы; Р мн. соек; ж.

Лясная пералётная птушка сямейства крумкачовых. Праляцелі з рэзкім, трывожным крыкам да бліжняга ляска сойкі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)