вазо́ўня, ‑і, ж.

Спецыяльнае памяшканне для захоўвання вазоў. Восенню, зімой і ранняй вясной.. калымага стаяла ў старой паўразбуранай вазоўні. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветных з жоўтымі кветкамі, якая цвіце ранняй вясной.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веснавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вясны. Веснавыя дні. Веснавыя кветкі. // Які адбываецца вясной. Веснавая навальніца. Веснавая сяўба. Веснавыя канікулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малашча́вы ’ярка-зялёны’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Утворана ад малача́й — менавіта такі зялёны колер маюць лісты малачаю вясной.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падсне́жнік ’шматгадовая цыбульная расліна сямейства амарылісавых, якая цвіце ранняй вясной белымі кветкамі; пралеска’ (ТСБМ), ’пралеска, Hepatica mili. nobilis’ (Кіс.) падснежнік ’кураслеп дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (Бейл.). Рус. падснежнік ’назва розных кветак, якія вясной з’яўляюцца першымі’. Ад прым. падснежны з суф. ‑ік па вельмі распаўсюджанай ва ўсх. -слав. мовах мадэлі ў назвах раслін і грыбоў (Параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паплаву́ха, паплэву́ха ’асака, якая расце вясной на лугах і балотах у вадзе’ (Шат.). Дэрыват ад поплаў з суф. ‑уха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плёс, ‑а, м.

Шырокі ціхі ўчастак ракі паміж перакатамі або астравамі. Антось прапанаваў схадзіць на той плёс, дзе вясной добра браліся акуні. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́бліва, ‑а, н.

Асенняе ўзворванне поля, а таксама поле, узаранае з восені пад веснавую сяўбу. Закончыць зябліва. Ранняй вясной барануюць і культывуюць зябліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́рка ’нізкае месца, дзе вясной доўга стаіць вада; багністае месца, балота’ (Яшкін). Магчыма, з *garьka (памяншальная форма да *garь < *gorěti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напрадве́сні ’ў пачатку вясны, ранняй вясной’ (Гарэц., Сл. ПЗБ), напрадвясне́ ’тс’ (Сцяц.), na paradeśńe ’тс’ (Кліх). Гл. прадве́сне ’пачатак вясны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)