дэпута́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Выбарны прадстаўнік, член выбарнай дзяржаўнай установы. Дэпутат Вярхоўнага Савета. Дэпутат сельсавета.

2. Выбраная або прызначаная асоба, упаўнаважаная выконваць якое‑н. даручэнне. Сцяпана выбралі дэпутатам і адправілі яго да настаўніка. Колас.

[Лац. deputatus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партбюро́, нескл., н.

Партыйнае бюро — кіруючы выбарны орган пярвічнай партыйнай арганізацыі. Сакратар партбюро. □ Доўга члены партбюро і радавыя камуністы заклапочана радзіліся, шукалі новых шляхоў паляпшэння працы. Сабаленка. // Пасяджэнне, сход гэтага органа. Сёння ў 16 гадзін партбюро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Выбарны орган, які кіруе якой‑н. работай. Партыйны камітэт. Выканаўчы камітэт. Камітэт камсамола. Мясцовы камітэт. Бацькоўскі камітэт.

2. Орган дзяржаўнага кіравання, які выконвае пэўныя функцыі. Камітэт па справах фізкультуры і спорту пры Савеце Міністраў Саюза ССР.

[Фр. comité ад лац. commitere — даручаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́ма 1, ‑ы, ж.

1. Мысль, разважанне, роздум. Думы і развагі пра зямлю, пра лепшае жыццё не давалі спакою ні майму бацьку, ні ўсёй астатняй тутэйшай беднаце. Кулакоўскі. У самотнай цішы перад сном Думы думае маці. Гілевіч.

2. Жанр гістарычнага народнага ўкраінскага эпасу, а таксама творы гэтага жанру. // Род вершаў на грамадзянскія, палітычныя тэмы ў рускай паэзіі пачатку 19 ст.

ду́ма 2, ‑ы, ж.

Выбарны орган цэнтральнай або мясцовага кіравання ў дарэвалюцыйнай Расіі. Баярская дума. Дзяржаўная дума. Гарадская дума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэзі́дыум, ‑а, м.

1. Выбарны орган, які кіруе сходам або нарадай. Выбраць прэзідыум. □ Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік. // зб. Людзі, якія ўваходзяць у склад такога органа. Камсамолец узняў галаву, паглядзеў на наступнага «прасіцеля» і, пазнаўшы ў ім Бабрука, разгублена паглядзеў на прэзідыум сходу. Брыль.

2. Орган дзяржаўнай улады ў СССР, саюзных рэспубліках і некаторых сацыялістычных краінах. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.

3. Кіруючы орган некаторых арганізацыя і ўстаноў. Прэзідыум ЦК КПБ. Прэзідыум Акадэміі навук БССР.

[Ад лац. praesidere — сядзець наперадзе, старшынстваваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. правіць (у 1 знач.).

2. Выбарны орган, які стаіць на чале якой‑н. установы, арганізацыі і пад. На гэтым жа сходзе было абрана і праўленне калгаса і месца, дзе павінен быць калгасны штаб. Колас. // Пасяджэнне такога органа. На праўленні шмат у нас гаварылася пра калгасны будаўнічы стыль. Бядуля. // Памяшканне, дзе знаходзіцца такі орган. Я пайшоў у праўленне, а Шаевіч са злосці паплёўся недзе ў сад. Сабаленка. Дзямід Мікалавеіч выйшаў з праўлення на вуліцу. Паслядовіч.

3. Назва некаторых адміністрацыйна-паліцэйскіх устаноў у дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама памяшканне, у якім знаходзілася такая ўстанова. Валасное праўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакрата́р, ‑а, м.

1. Асоба, якая вядзе справаводства, канцылярыю якой‑н. арганізацыі або перапіску і справы прыватнай асобы. Сакратар канцылярыі. Асабісты сакратар. □ Дзядзька Рыгор сказаў сакратару, каб напісаў дзеду даведку. Якімовіч.

2. Асоба, якая піша пратакол сходу, пасяджэння і пад. Сакратар сходу, заслухаўшыся, нічога не пісаў. Шахавец.

3. Выбарны кіраўнік якой‑н. арганізацыі, якога‑н. органа. Сакратар райкома партыі. Сакратар Саюза пісьменнікаў. □ Камсамольска сакратар гаварыў маладым, звонкім голасам. Кавалёў. Сёння запрашаць на сход прыйшоў сам сакратар калгаснага партбюро Глеб Званец. Дуброўскі.

4. Асоба, якая загадвае арганізацыйна-выканаўчым аддзелам якой‑н. установы. Вучоны сакратар інстытута. □ Рэдактара яшчэ не было. Лабановіча прыняў сакратар рэдакцыі, малады, бялявы, прылізаны чалавек. Колас.

5. Драпежная птушка афрыканскага кантынента з доўгімі нагамі і чубам на галаве ў выглядзе гусінага пяра.

[Фр. secrétaire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Атама́нвыбарны начальнік у казацкіх войсках або паселішчах у дарэвалюцыйнай Расіі’, ’важак, завадатар’ (БРС), атама́н (Нас.). Рус. атама́н, дыял. (в)ата́ма́н, укр. атама́н, ота́ма́н. Магчыма, што ўкраінская форма з а‑ замацавана пад рускім уплывам, а польская ataman з рускай ці беларускай, а не з украінскай. Руская і ўкраінская мовы ведаюць значэнне слова ’рыбацкі, ’пастухоў стараста’. Ст.-рус. ватаманъ, вотамманъ, отоманъ ’чалавек, які працуе на судне’ з 1294 г., пазней — атаман начальнік казачай дружыны’ (XVII ст.); польск. (да XVI ст.) wataman ’аканом’. Ст.-бел. з 2‑й палавіны XV ст. оутамонъ, втамон, отаманы, атаманъ у знач. ’рыбацкі завадатар’ (1577), ’аканом’ (1497), ’чыноўнік па збору падаткаў, падпарадкаваны татарскім баскакам’ (XVI ст.). Ст.-укр. ватаманъ (1422) ’стараста’, з XVI ст. атаманъ са значэннямі, блізкімі да старабеларускай. Этымалогія слова высветлена не да канца. Ранейшыя прапановы ўзводзіць яго, як і польск. > укр. гетьман, з ням. Hauptmann < heubtmann (Міклашыч, 5; Бернекер, 1, 378; Гараеў, 7) запярэчваюцца ў сувязі з фанетычнымі цяжкасцямі. Не прымаецца таксама этымалогія Гараева, 438, з тур. (?) ата ’бацька’ + туман ’10 000 (войска)’ у сувязі з нерэальнасцю такога спалучэння ў турэцкай. Найбольш верагоднай лічыцца этымалогія Т. Корзана, падтрыманая і абгрунтаваная Брукнерам, KZ, 48, 172, а потым больш дакладна Дзмітрыевым, Строй, 523: крым.-тат. отаман > одаман ’старшы пастух, пастухоў бацька’ (‑ман павелічальны суфікс), адкуль атаман, отаман (Брукнер, 8; Фасмер, 1, 95; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 36; Шанскі, 1, А, 169–170; Курс суч., 161). Гэта этымалогія, аднак, не тлумачыць ст.-рус. наўг. ватаманъ ’працуючы на суднах’ па гістарычных, геаграфічных, фанетычных прычынах, таму Фасмер выдзяляе ватаман у асобны артыкул, хаця і не тлумачыць яго; Саднік-Айцэтмюлер лічацца з магчымасцю старога цюркскага запазычання; Праабражэнскі (1, 9–10) спачувальна прыводзіць думку Сразнеўскага (1, 231) пра сувязь ватаманъ з ватага. Старое цюркскае запазычанне магчыма (параўн. чув. утаман побач з атаман, якое Ашмарын (2, 133) лічыў запазычаннем з рускай; параўн. Ягораў, 278). Нельга выключыць і ватаманъ ’працуючы на судне’ з германскага (параўн. с.-в.-ням. Waʒʒermann ’марак, лодачнік, шкіпер’, англ. waterman ’лодачнік, вясляр’ і г. д.). Ст.-польск., ст.-бел., ст.-укр. ватаман ’чыноўнік, аканом’ магло ўзнікнуць пад уплывам іншых слоў (параўн. ст.-польск. watman), напр. Amtmann. Гэта не выключае і кантамінацыі з одаман ’старшы пастух’ і з оттоман ’турак’. Сучасныя беларускія значэнні замацаваліся пад рускім уплывам. Пра цюркскае паходжанне слова гл. Дабрадомаў, РР, 1972, 5, 110–114.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)