схала́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Сярэдневяковая філасофія, якая стварыла сістэму штучных, чыста фармальных, лагічных аргументаў для тэарэтычнага абгрунтавання догматаў царквы.

2. Фармальныя веды, адарваныя ад жыцця, якія грунтуюцца на адцягненых разважаннях, што не правяраюцца вопытам.

|| прым. схаласты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго.

1. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі.

Н. грамаце.

Н. гуляць у шахматы.

2. Падбіваць на што-н. нядобрае (разм.).

Вуліца навучае лаянцы.

3. Даваць параду, наводзіць на розум (разм.).

Маці навучае дзяцей дабру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начы́танасць, ‑і, ж.

Веды, набытыя ў выніку пастаяннага і грунтоўнага чытання. Падпалкоўнік Вагін .. прыняў ветліва.. Адразу пачаў гаворку пра літаратуру, паказваючы сваю начытанасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сістэматызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца) сістэматызаваным. Вось толькі цяпер у.. [Сямёна Львовіча] сістэматызаваліся багатыя веды, вопыт. Гарбук.

2. толькі незак. Зал. да сістэматызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Сабраць адказы на якія-н. пытанні.

А. усіх прысутных.

2. Праверыць веды вучняў, студэнтаў і інш., выклікаючы па чарзе.

|| незак. апы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апыта́нне, -я, н.; прым. апыта́льны, -ая, -ае.

А. ліст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спецыялізава́цца, -зу́юся, -зу́ешся, -зу́ецца; -зу́йся; зак. і незак., на чым, па чым, у чым.

1. Набыць (набываць) спецыяльныя веды, якую-н. спецыяльнасць.

С. па садаводстве.

2. Дзейнічаць, развівацца ў выразна акрэсленым кірунку; мець спецыяльнае прызначэнне.

С. па вытворчасці гадзіннікаў.

|| наз. спецыяліза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папулярызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што (кніжн.).

1. Зрабіць (рабіць) зразумелым, даступным, папулярным (у 1 знач.).

П. навуковыя веды.

2. Зрабіць (рабіць) шырока вядомым, папулярным (у 2 знач.); распаўсюдзіць (распаўсюджваць).

П. новы метад.

|| наз. папулярыза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́сьменны, -ая, -ае.

1. Які ўмее чытаць і пісаць, а таксама які ўмее пісаць граматычна правільна.

П. чалавек.

2. Які мае неабходныя веды, звесткі ў якой-н. галіне.

П. інжынер.

3. Выкананы адпаведна, з асноўнымі патрабаваннямі.

П. праект.

|| наз. пі́сьменнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паглы́біць сов., прям., перен. углуби́ть;

п. кана́ву — углуби́ть кана́ву;

п. ве́ды — углуби́ть зна́ния;

п. супярэ́чнасці — углуби́ть противоре́чия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

універса́льны в разн. знач. универса́льный;

~ныя ве́ды — универса́льные зна́ния;

у. магазі́н — универса́льный магази́н;

у. інструме́нт — универса́льный инструме́нт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)