укла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

1. гл. укласці¹.

2. мн. -і, -дак. Тое, што складзена, укладзена ў пэўным парадку.

Прыгожая ў. валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чупры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом; чуб; а таксама валасы наогул.

Густая ч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пляшы́васць, ‑і, ж.

Адсутнасць валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы; асяледзец (даўней у запарожцаў і ўкраінскіх казакоў).

3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.

Курыца з чубам.

Брацца за чубы (разм., неадабр.) — біцца.

|| памянш. чубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папільётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Кавалачак паперы або тканіны, на якую накручваюць пасмы валасоў для завіўкі.

|| прым. папільётачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

машы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Механічная прылада для якой-н. работы.

Пішучая м.

Шыць на машынцы.

М. для стрыжкі валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лы́сасць, ‑і, ж.

Адсутнасць валасоў; пляшывасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыньён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жаночая прычоска з накладнымі кудзерамі з натуральных або штучных валасоў, а таксама самі такія валасы.

|| прым. шыньёнавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касмаццё, ‑я, н., зб.

Разм. Пасмы валасоў, звычайна пераблытаныя, ускудлачаныя. Лявону за семдзесят пераваліла. Увесь у касмацці сівых валасоў, у барадзе, у вусах. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць кучаравага. Кучаравасць валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)