калегава́ць, калягую, калягуеш, калягуе; незак.
Уст. Сябраваць, вадзіць кампанію з кім‑н. Людзі прасцейшыя, дык тыя сыходзяць з тратуара і не турбуюць дворнічышынай работы. Але гэта людзі, якія з.. [дворнічыхай] і калегаваць могуць. Чорны. — Хаця ж, сынок, толькі з добрымі калягуй, не звязвайся з благімі. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вухава́дны ’сварлівы’ (Мат. Гом.). Ад ву́ха і ва́дзіць (гл.), тут хутчэй за ўсё ў значэнні ’шкодзіць’, тады першаснае значэнне — ’той, які шкодзіць вушам (сваім крыкам і да т. п.)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скры́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Самы высокі па тэмбру і дыяпазону чатырохструнны смычковы музычны інструмент. Настаўнік зняў са сцяны скрыпку, настроіў сяк-так струны і пачаў вадзіць па іх смыкам. Колас. З дынаміка паплылі меладычныя гукі скрыпкі. Ваданосаў.
•••
Іграць першую скрыпку гл. іграць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампанава́ць 1, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
Складаць цэлае з асобных частак. Кампанаваць зборнік артыкулаў. Кампанаваць чарговы нумар газеты. Кампанаваць карціну.
[Ад лац. componare — складаць.]
кампанава́ць 2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., з кім.
Разм. Быць у таварыскіх адносінах, вадзіць кампанію. Дзед любіў Уладзіка і кампанаваў з ім болей, чым з іншымі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Важда́цца ’займацца чым-небудзь, корпацца’ (БРС, Мядзв.), важгацца ’тс’ (Шат.), важданіна ’корпанне’ (КТС). Рус. возжаться, вожжаться ’вазіцца, быць у любоўнай сувязі’, важдаться ’тс’, важдать ’вадзіць, абняслаўліваць’, важдение ’хлусня’, важда ’марока, насланнё’, вожданина ’непатрэбная затрымка ў працы’, укр. ваджува́тися ’прывязвацца, прычэплівацца да каго-небудзь’. Варыянты са ‑жд‑, ‑жж‑, ‑зж‑, ‑зг‑ з’яўляюцца, відаць, вынікам экспрэсіўнага ўжывання дзеяслова і кантамінацый з ва́дзіць, прынаджваць, вазіцца і іншымі словамі. Слова важдацца таго ж паходжання, што і бел. вожка, рус. вожжи, польск. wodze, славен. vȏjka, г. зн. да *vodi̯a (Фасмер, 1, 332).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Важда́й ’той, хто водзіць коні’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ст.-рус. *vož‑a‑ti ’вадзіць’ (гл. Шанскі, 1, В, 128), суфікс ‑тай (як у гультай, ратай, рус. ходатай) з асіміляцыйным азванчэннем суфіксальнага ‑т‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Караго́д, рус. корогод, укр. корогод. Варыянты ад харавод (рус. хоровод, якое да хор (< грэч. χορός ’групавы танец’) і вадзіць. Змена ‑х‑ на ‑к‑ і ‑в‑ на ‑г‑ не мае тлумачэння (Фасмер, 2, 332–333).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзя́га ’вадзяны’ (Мат. Гом.). Да вадзі́ць 1, калі меркаваць па выразу «павадзіў мяне вадзяга па балоту». Сувязь з вада трэба адхіліць яшчэ і таму, што словаўтваральная мадэль з суфіксам ‑ага з’яўляецца аддзеяслоўнай; параўн. туляга, бадзяга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваяво́да (БРС). Ст.-рус., ст.-слав. воевода, рус. воево́да, укр. воєво́да, польск. wojewoda, чэш. vévoda, серб. во̏јвода і г. д. Слав. *vojevoda (да *voi‑; гл. вайна́, во́ін і *vod‑ ’вадзіць’). Падрабязней гл. Фасмер, 1, 332.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)