вадзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае дачыненне да вады, утвораны з вады. Вадзяная пара. Вадзяны струмень. □ Вясна .. у некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні. Колас.
2. Які расце, жыве ў вадзе. Вадзяное зелле. Вадзяны павук. □ Вада ў канаве была чорная і па тым, як калышацца на яе паверхні лісце нейкіх вадзяных траў, Андрэй Міхайлавіч пазнаў, што канава мае ўласную плынь. Самуйлёнак.
3. Які прыводзіцца ў рух вадою. Вадзяное кола. Вадзяная турбіна. □ Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і вадзяны млынок. С. Александровіч.
4. у знач. наз. вадзяны́, ‑ога, м. Уст. Тое, што і вадзянік. У багне, пад лазой, Вадзяны канае, З горкаю слязой Топіцца ў канаве. Пушча.
•••
Вадзяная блыха гл. блыха.
Вадзяное ацяпленне гл. ацяпленне (у 2 знач.).
Вадзяны гадзіннік гл. гадзіннік.
Вадзяныя знакі гл. знак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́ўра, маўра́ ’раска, Lemna L.’ (Весці, 1969, 4; 1972, 1; паст., смарг., Сл. ПЗБ), ’разнавіднасць урэчніку, Potamogeton L.’ (астрав., шальч.), шальч. ’вадзяная зараза, Elodea canadensis Rich.’ (Oi. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. máuras, mauraĩ ’раска, вадзяная расліна’, лат. maura, maũrs ’дзірван, трава (і мох) на страсе’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 46).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
блыха́, ‑і, ДМ блысе; мн. блохі, блох; ж.
Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка.
•••
Вадзяная блыха — тое, што і дафнія.
Земляная блыха — тое, што і земляная блошка (гл. блошка).
З блыхі рабіць вала гл. рабіць.
Карміць блох гл. карміць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вагні́ца ’хвароба’ (КТС). Да агонь. Параўн. рус. вогник, укр. вогневиця, огневиця ’тс’. Словаўтваральная паралель в.-луж. wodnica ’вадзяная хвароба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзяны арэшак ’рагулькі, чылім; вадзяная травяністая расліна, Trapa’ (Касп.). Названа па месцы, дзе расце, і па плоду — арэхападобнай касцянцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Нор ’птушка, што нырае’ (Касп.), таксама нур («вадзяная птушка нур», Дразд.). Гл. нырэц ’тс’, параўн. нориць ’ныраць, даваць нырца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гаршчо́кі ’жоўтыя гарлачыкі’ (Сл. паўн.-зах.). Да гаршчо́к (гл.); да матывацыі і формы мн. л. параўн. гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
водяно́йI в разн. знач. вадзяны́;
водяна́я струя́ вадзяны́ струме́нь;
водяно́й пар вадзяна́я па́ра;
водяно́й жук вадзяны́ жук;
водяна́я ме́льница вадзяны́ млын.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Суса́к ’вадзяная ці балотная расліна, Butomus L.’ (ТСБМ, Кіс.), ’банцушнік парасонавы, Butomus umbellatus L.’ (Некр. і Байк.). Цюркізм, але дакладная крыніца не вызначаны Мяркулава (Очерки, 55–56) параўноўвае з баш. сǝскə ’кветка’, чув. çеçке, тат. сǝсǝк ’тс’, таму што расліна цвіце прыгожымі ружовымі кветкамі; як вадзяная расліна звязваецца з тур. susak ’вядро, коўш’, кірг. сууса ’хацець піць’, тат. сусау ’тс’ (Дзмітрыеў, Строй, 544). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 482. Беларускае, відаць, з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вадзяні́ца ’гарлачык, Nymphaea L.’ (КЭС). Суфіксальны дэрыват ад прыметніка вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’. Форма жаночага роду тлумачыцца ўплывам роду назоўніка расліна (або аналагічнага): вадзяная расліна < вадзяніца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)