чаку́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Невялікая бутэлька гарэлкі. На сядзенні стаяла бутэлечнае піва, чакушка гарэлкі і прынесеныя з гаража механікам дзве гранёныя шклянкі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутэ́ліца, ‑ы, ж.

Разм. Ласк. да бутэлька. З далёкіх вёсак прыязджаюць да.. [краўца] людзі не з пустымі рукамі, а з бутэліцаю самагону, каб мець прыемнасць выпіць яго ў кампаніі з Самабылем. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́гва ’высокая бочка з накрыўкай, у якой трымаюць муку, крупу і інш.’, лаговочка ’тс’, лагвіца, лагуўка, лагуцька ’невялікая драўляная бочка з накрыўкай для сала’ (зах.-палес., З нар. сл.), лагвіца, лагвыця ’тс’ (Сіг.), ст.-бел. лагвица ’сасуд для віна, вады’, ’пасудзіна, чаша’ (з XVI ст. — у Сірыны, у Хроніцы М. Бельскага, у Рэвізіях каралеўскіх пушчаў), лагвіца падарожны сасуд для напіткаў’, ’падатак, памер якога быў нявызначаны’ (Гарб.). Рус. лаговка ’посуд для малака© лагвіца ’кубак’, ц.-слав. лагвсц польск. łagiew, lagwa ’драўляны падарожны посуд для напіткаў’ (з XV ст.), lagiew ’бочачка’, н.-луж. łagwjaбутэлька, збан’, ’скураны мяшок’, в.-луж. lahejбутэлька, збан’, чэш. láhevбутэлька’, ст.-чэш. у форме Шшісё, мар. lävica ’драўляная пасудзіна для вады’, славац. ľagvice ’тс’ (запазыч. з польск. паводле Махэка₂, 317), славен. lagev, lägva ’вінная бочка’, lagev, lägveбутэлька’, серб.-харв. lägav, lagva ’бочка’. Позняе прасл. lagy, lagwe ’посуд для вадкасцей, бочачка, скураны мяшок’ запазычана са ст.-в.-ням. *läga (с.-в.-ням. lägen, баварск. lagen ’сасуд для піцця, мера’Хлац. lagōna/ lagūna/lagenaбутэлька, збан для віна’ < грэч. λάγΰνος ’тс’ (Фасмер, 1, 445–446; Бернекер, 1, 685; Слаўскі, 4, 424–425).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суляя́ ’бутля’ (Гарэц.), сулі́я ’вялікая бутэлька’ (Бяльк.), суле́я, суле́йка ’лейка’ (Ласт.), суле́йкабутэлька, паўштоф, плоская бутля’ (віц., Шн.; Нік., Оч.). Параўн. укр. сулія́, рус. сулея́ ’тс’. Этымалагізавалася на аснове прасл. *liti (гл. ліць) як *sǫlěja (Фасмер, 3, 800; Трубачоў, Ремесл. терм., 258), чым, відаць, тлумачыцца і форма суле́я (аўтарскі наватвор Ластоўскага?). Параўноўваюць таксама са ст.-польск. sulnicaбутэлька, пляшка’, польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnik ’прымітыўная пасудзіна (звычайна з дрэва)’, славен. дыял. sȗlj ’ражка’, ’драўляная пасудзіна (для салёнага мяса, тварагу)’, якія Сной (гл. Бязлай, 3, 341) разам з чэш. дыял. šulek ’скрынка, каробка’ параўноўвае з літ. šùlė ’пасудзіна’, першапачаткова, відаць, зробленая з дрэва, што дае падставы звязаць гэтыя словы з шула (гл.). Няпэўна, параўн. суляк, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаражні́цца, ‑ражнюся, ‑рожнішся, ‑рожніцца; зак.

1. Стаць пустым, вызваліўшыся ад змесціва. Шклянка за шклянкаю — і бутэлька спаражнілася. Сабаленка.

2. Разм. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы.

3. Разм. Пазбавіцца ад цяжарнасці шляхам выдалення плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (разм.).

1. Адзінка зямельнай плошчы, роўная адной сотай частцы гектара.

Прысядзібны ўчастак займае 10 сотак (10 сотых га).

2. Мера вадкасці, роўная адной сотай вядра, а таксама бутэлька такой ёмістасці (уст.).

На стале стаяла с. гарэлкі.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 100 (разм.).

Чакаць на прыпынку сотку.

|| прым. со́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўлітро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае паўлітра. Паўлітровая бутэлька. □ У засені дрэў, што раслі на ўзмежку дарогі да тарфянікаў, на белых хусцінках былі раскладзены агульныя прыпасы: вяндліна, свежыя агуркі, хлеб, стаяла ў паўлітровай банцы масла. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм. Шкляная пасудзіна з вузкім горлам, служыць для захоўвання вадкасці; бутэлька. Гаспадыня паспешліва наліла пляшку малака. Новікаў. Вяселле не гулялі, толькі выпілі пляшку данскога віна. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да чацвярціна.

2. Разм. Бутэлька ёмістасцю ў адну чацвёртую частку літра. [Мацей:] — Садзіся ж і ты. Не вячэрала, мусіць, яшчэ?.. У мяне ў чамадане ёсць чацвярцінка маскоўскай. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́ў, ‑ліву, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. наліваць — наліць.

2. Вынік такога дзеяння. Бутэлька з няпоўным налівам.

3. Набуханне ад прытоку сокаў (пра плады, верне і пад.). Перыяд наліву зерня. // Напоўненасць сокамі пладоў, зярнят. Ячмень сярэдняга наліву.

4. Спец. Пухліна на назе ў каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)