будо́ўля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будаўнічы аб’ект, а таксама тэрыторыя, дзе што-н. будуецца.

Працаваць на будоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́шчына, -ы, ж.

1. Негустое цеста на дражджах або з закваскай, якое пасля замешваюць.

2. Цэментны, будаўнічы раствор.

|| прым. ро́шчынны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́гла, -ы, ж., зб.

Будаўнічы матэрыял у форме прамавугольных брускоў з гліны і іншых асадкавых парод.

|| прым. цагля́ны, -ая, -ае

Ц. будынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бло́к

‘частка прылады; будаўнічы камень; комплекс будынкаў’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бло́к бло́кі
Р. бло́ка бло́каў
Д. бло́ку бло́кам
В. бло́к бло́кі
Т. бло́кам бло́камі
М. бло́ку бло́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

але́шнік, -у, м.

1. Зараснік альхі, альховы лес.

2. Альховыя дровы; будаўнічы матэрыял з вольхі і пад.

Воз алешніку.

|| прым. але́шнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аглапары́т, ‑у, м.

Будаўнічы матэрыял порыстай структуры. Гліністы аглапарыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жалезабето́н, -у, м.

1. Будаўнічы матэрыял, спалучэнне бетону і стальной арматуры.

2. зб. Канструкцыі, вырабы з такога матэрыялу.

Зборны ж.

|| прым. жалезабето́нны, -ая, -ае.

Жалезабетонная канструкцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стройтре́ст (строи́тельный трест) будтрэ́ст, -та м. (будаўні́чы трэст).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трэ́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Адна з форм манапалістычнага аб’яднання прадпрыемстваў з цэнтралізацыяй вытворчых, камерцыйных або юрыдычных аперацый.

Будаўнічы т.

|| прым. трэ́стаўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесаматэрыя́л, ‑у, м.

Бярвёны, брусы, дошкі і пад. як будаўнічы і вырабны матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)