шру́ба, -ы, мн. -ы, шруб, ж.

Шпень са спіральнай нарэзкай.

Галоўка шрубы.

|| памянш. шру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| прым. шру́бавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапраба́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Маці прадзеда або прабабкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самагу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Разм. Жан. да самагубец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адналю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ўсё жыццё верны адной сваёй любові, аднаму захапленню і пад.

|| ж. адналю́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбназу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн., ‑бак; ж.

Разм. Піла з дробнымі зубамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шру́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн.бак; ж.

Памянш. да шруба; невялікая шруба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсто́йны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаны, служыць для ачышчэння вадкасці шляхам адстойвання. Адстойная камера. Адстойны бак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяшча́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны ўмясціць вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.; ёмісты. Змяшчальны бак. Змяшчальнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрабі́ць¹, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак., што.

Падоўжыць, павялічыць вязаннем што-н.

Н. панчоху.

|| незак. надрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. надро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кані́стра, ‑ы, ж.

Плоскі бак з герметычнай накрыўкай для захоўвання вадкасцей (бензіну, змазачных масел і пад.).

[Ад англ. canister — бляшанка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)