сіта́л, ‑у, м.

Шклокерамічны матэрыял, атрыманы крышталізацыяй шкла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́плены, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы шляхам ператоплівання. Топленае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксерако́пія, ‑і, ж.

Копія, здымак, якія атрыманы шляхам ксераграфіі.

[Ад грэч. xēros — сухі і лац. copia — мноства.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышчэ́пны, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы шляхам прышчэпкі (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прыгатаваны, атрыманы трашчэннем. Трошчаныя ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́правленныйII афо́рмлены; вы́пісаны, мног. павыпі́сваны; зро́блены; атры́ма́ны; см. вы́правитьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарэ́мны, -ая, -ае.

1. Які не прыносіць жаданых вынікаў; марны.

Дарэмныя спробы.

Дарэмныя надзеі.

2. Беспадстаўны, беспрычынны.

Дарэмная трывога.

3. Атрыманы дарма, бясплатны.

Д. хлеб.

|| наз. дарэ́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́стул, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля і пад.

Шырокі р.

2. Адтуліна, якая ўтвараецца, калі адчыніць двухстворкавае акно, дзверы, вароты; росчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераплаўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Атрыманы ў выніку пераплаўкі. Пераплаўны чыгун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́зкавы, ‑ая, ‑ае.

Атрыманы ў выніку абрэзкі, абрэзвання. Абрэзкавы матэрыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)