куш, ‑а, м.

Разм.

1. Стаўка ў картачнай гульні.

2. Вялікая сума грошай. Круцкі разлічваў доўга жыць, зарабіць на важнай аперацыі вялікі куш, праславіцца ў «вольным свеце». Гамолка.

[Ад фр. couche — стаўка ў гульні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апера́цыя, ‑і, ж.

1. Механічнае ўздзеянне на тканкі і органы цела (ускрыццё, выдаленне і пад.) з мэтай лячэння. Пластычная аперацыя. □ Адкрылася старая рана, і трэба было зноў рабіць аперацыю — вымаць асколкі. Васілевіч.

2. Сукупнасць баявых дзеянняў, аб’яднаных адной мэтай, адным заданнем. Наступальныя аперацыі. □ Удалая аперацыя супраць атрада немцаў набывала славу — казалі, што партызанская армія вось-вось уварвецца ў горад. Мікуліч.

3. Гандлёвая, фінансавая і пад. здзелка. Часамі здаралася так, што ў касе аперацый было мала, рабіць не было чаго, а аставацца там.. [Марыне] было цяжка. Скрыган.

4. Асобная закончаная частка тэхналагічнага працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы. Аперацыя па фармоўцы дэталей. Аперацыі на такарным станку. // Асобнае дзеянне сярод многіх іншых, з якіх складаецца работа якой‑н. установы. Аперацыі па страхаванні.

5. Разм. жарт. Дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты. Клопікаў.. высмаркаўся, асцерагаючыся, каб не вельмі былі трубнымі гукі пры гэтай далікатнай аперацыі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэды́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да крэдыту (у 1 і 3 знач.). Крэдытная аперацыя. // Які ажыццяўляе аперацыі па выдачы крэдытаў (у 3 знач.). Крэдытная ўстанова.

•••

Крэдытны білет гл. білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пале́пшаць сов.

1. стать лу́чше, улу́чшиться;

2. безл. стать лу́чше (ле́гче);

пасля́ апера́цыі ёй ~шала — по́сле опера́ции ей ста́ло лу́чше (ле́гче)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ампутава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ампутаваць.

2. у знач. прым. Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе] выцер слёзы і ціха загадаў: — Оля, падрыхтуйце да перавязкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асісці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каму і без дап.

Выконваць абавязкі асістэнта (у 1 знач.). Прыйшла сястра і сказала, што Смірніцкі кліча.. [Ніну] да сябе і яна будзе асісціраваць пры аперацыі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лігату́ра, -ы, ж. (спец.).

1. Прымесь медзі ці волава да золата, серабра для надання ім большай цвёрдасці.

2. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў метал у плавільнай печы.

3. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі.

4. Знак, які састаўлены з элементаў двух (ці больш) пісьмовых знакаў, напр., Æ.

|| прым. лігату́рны, -ая, -ае.

Лігатурнае золата.

Л. шоўк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.

2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ампута́цыя, ‑і, ж.

Адсячэнне, адняцце якога‑н. органа (звычайна канцавога) пры дапамозе хірургічнай аперацыі. Ампутацыя нагі. Ампутацыя грудной залозы. □ [Кастусь] нядаўна дэмабілізаваўся, прыйшоў «па чыстай» дадому з прычыны ампутацыі правай рукі ніжэй локця. Васілевіч.

[Лац. amputatio — адсячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяспры́кладны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае сабе роўнага або падобнага. Навечна застануцца ў памяці беларускага народа тыя бяспрыкладныя па свайму гераізму баявыя аперацыі, якія правялі ў гэтыя дні [вайны] слуцкія і капыльскія партызаны. Казлоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)