рэзерва́цыя, ‑і, ж.

1. У Паўночнай Амерыцы, Паўднёвай Афрыцы і Аўстраліі — месца прымусовага пасялення карэннага насельніцтва.

2. Захаванне чаго‑н. у рэзерве.

[Ад лац. reservare — захоўваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіе́ста, ‑ы, ДМ ‑сце, ж.

У Іспаніі, Італіі, Лацінскай Амерыцы і некаторых іншых краінах — паўдзённы (пасляабедзенны) адпачынак; самы гарачы час дня.

[Ісп. siesta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́бра, -ы, мн. -ы, кобр і -аў, ж.

Вялікая ядавітая змяя сямейства аспідаў, якая пры небяспецы прымае своеасаблівую позу, падымаючы пярэднюю частку цела вертыкальна над зямлёй і расшыраючы шыю ў выглядзе дыска (пашырана ў Афрыцы, Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іраке́зы, ‑аў; адз. іракез, ‑а, м.; іракезка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. іракезкі, ‑зак; ж.

Група індзейскіх плямён у Паўночнай Амерыцы, роднасных па мове.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўстаро́г, ‑а, м.

Парнакапытная жывёліна сямейства пустарогіх, якая мае вялікія рогі і дасягае 140 кг вагі, водзіцца ў Паўночна-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы; снежны баран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кракадзіл / у Амерыцы: алігатар

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

крэо́л, ‑а, м.

1. Патомак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

2. Чалавек, які паходзіць ад шлюбу іспанцаў з індзейцамі, рускіх з алеутамі і інш.

[Фр. créole ад ісп. criollo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кардына́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вышэйшы пасля Папы Рымскага духоўны сан у каталіцкай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

2. Невялікая пеўчая птушка сямейства аўсянкавых з ярка-чырвоным (колеру кардынальскай мантыі) пер’ем, якая водзіцца ў Амерыцы.

|| прым. кардына́льскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. сан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васілі́ск, ‑а, м.

1. Жывёліна з роду яшчарак з доўгім хвастом і грэбенем на спіне, якая жыве ў трапічнай Амерыцы.

2. Казачнае страшыдла, змей, ад позірку якога гіне ўсё жывое.

[Грэч. basiliskos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́н, ‑а, м.

1. У Старажытным Рыме — арандатар невялікага ўчастка зямлі ў буйнага землеўладальніка.

2. У розных раманскіх краінах і Лацінскай Амерыцы — прадстаўнік розных катэгорый сялянства: батрак, здольшчык, паўпрыгонны арандатар і інш.

[Лац. colonus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)