разбарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., каго-што.
Разняць, развесці (тых, хто ўступіў у бойку). Макарчык нарабіў енку, збеглася ўся вуліца, і іх разбаранілі.. Адамчык. З цяжкасцю ўдалося мужчынам разбараніць іх, утаймаваць дзве нечалавечыя злосці. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчыні́цца, ‑ніцца; зак.
Адчыніцца (пра дзверы, акно, века і пад.). Лабановіч падышоў да перагародкі і штурхануў дзверы, яны з шумам расчыніліся. Колас. Расчыніліся дзверцы, у аўтобус хлынула свежае паветра з нейкім мяккім халодным пахам. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу. Хомчанка. Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свянці́ць, свянчу, свенціш, свенціць; незак., што.
Тое, што і свяціць 2. На вербніцу мая маці брала дубец, што распускаўся ў бутэлечцы на акне, свянціла ў касцёле і, вярнуўшыся дадому, сцёбала мяне па нагах і прыгаварвала. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пунто́вы ’акуратны, пунктуальны’ (Цых.), ’прынцыповы, упарты’ (Адамчык, ЛіМ, 1970, 11 снеж.), сюды ж пунтбвік ’дурнаваты чалавек’ (шчуч., З нар. сл.). Да пунш, пункт (гл.), параўн. польск. punkt ’дакладна, пунктуальна’, што з ням. Punkt (у аднясенні да часу, першапачаткова punkt w punkt, гл. Банькоўскі, 2, 965); значэнне ’ўпарты’ адлюстроўвае далейшае развіццё значэння ’павышаная пунктуальнасць’, што можа трактавацца і як ’дурасць’. Відаць, незалежна развілося значэнне ’ўпартасць, супраціў’ у славен. punt, якое Сной (515) выводзіць з с.-в.-ням. punt/bunt, ням. Bund ’звязка; суполка’, пазней ’змова, бунт’, гл. бунт, параўн. таксама Бязлай, ’3, 137.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыбе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.
Бегучы або хутка ідучы, дасягнуць якога‑н. месца. Дачуўшыся ў вёсцы, што калгаснікі збіраюцца араць асадніцкую зямлю, Алесь Макарчык зараз жа прыбег на поле. Адамчык. На бурлівую паводку Паглядзець прыбег Сымон. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывя́лы, ‑ая, ‑ае.
Які трохі звяў, прывяў. Паветра стаяла рэдкае, мяккае і здаровае, пахла яно прывялым лісцем, перапрэлаю травою. Адамчык. [Стары] чэша, з трэскам адломвае буйныя кавалкі прывялай драўніны. Ракітны. У гладышы з адбітым горлам пагнулі галовы прывялыя чырвоныя вяргіні. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саці́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саціну. Сацінавае перапляценне. // Зроблены, пашыты з саціну. [Ніна], распрануўшы паліто і адзеўшы сіні сацінавы халацік, прыбірала на стале параскіданыя часопісы. Адамчык. Чорная сацінавая сарочка з белымі гузікамі, здавалася, вось-вось разапнецца на шырачэзных плячах. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.; на каго і без дап.
Насварыцца на каго‑н. Старшыня выканкома паклікаў да сябе Алеся і накрычаў на яго за ўчынак камсамольцаў. Галавач. Тонік доўга насіў.. кулю ў кішэні, покуль яе не агледзела маці і не накрычала. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насты́рны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Настойлівы, напорысты, упарты ў дасягненні чаго‑н. Адзін настырны карэспандэнт усё дапытваўся, у чым сакрэт поспеху яго, Альбіна Іванавіча, работы. Даніленка. На Прывакзальнай плошчы зачыняліся магазіны, але пад дзвярыма стаялі запозненыя і настырныя пакупнікі і прасіліся нешта купіць. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)