галада́ючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, хто галадае.

|| ж. галада́ючая, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́льнічы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (гіст.).

Адзін з вышэйшых баярскіх чыноў у Старажытнай Русі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парнакапы́тныя, -ых, адз. -ае, -ага, н.

Атрад млекакормячых з двума аднолькава развітымі пальцамі (раздвоенымі капытамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сеткакры́лыя, -ых, адз. -ае, -ага, н.

Атрад насякомых з крыламі, пакрытымі густой сеткай дробных жылак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насяко́мае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.

Маленькая беспазваночная членістаногая жывёліна (муха, пчала, мурашка і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракажо́ны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Хворы на праказу.

|| ж. пракажо́ная, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапы́тваны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (спец.).

Той, у каго робяць допыт.

Д. аказаўся невінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даражэ́нькі, -ага, мн. -ія, -іх, м.

Форма ветлівага звароту да каго-н.

Пачытай, д., яшчэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

млекако́рмячае, -ага, мн. -ыя, -ых, н.

Вышэйшая пазваночная жывёліна, якая корміць дзіцянят сваім малаком.

Клас млекакормячых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямно́гае, -ага, н.

Нязначная частка чаго-н.

З таго нямногага ўсё ж сёе-тое выбраць можна.