патэфо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Партатыўны грамафон з рупарам усярэдзіне.

|| прым. патэфо́нны, -ая, -ае.

Патэфонныя іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Шкодны грызун сямейства мышападобных з доўгім хвастом.

|| прым. пацучы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пе́начка², -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Невялічкая пеўчая птушка атрада вераб’іных з бурым апярэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазнаёміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак. (разм.).

Пазнаёміцца з усімі, многімі або паміж сабой.

У дарозе турысты перазнаёміліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перахаце́ць, -хачу́, -хо́чаш, -хо́ча; -хаці́; зак., чаго і з інф. (разм.).

Тое, што і расхацець.

П. купацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піраміда́льны, -ая, -ае.

Які мае форму піраміды (у 1 знач.).

Пірамідальная таполя (з каронай, якая звужаецца ўверсе).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пірс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Партовае збудаванне, род дамбы для прычалу суднаў з двух бакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пламбі́р, -у, м.

Сметанковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад.

|| прым. пламбі́рны, -ая, -ае.

П. торт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпёк¹, -у, м.

Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.

Значны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́нкцыя, -і, ж. (спец.).

Пракол (тканкі, поласці, сасуда) з лячэбнымі або дыягнастычнымі мэтамі.

|| прым. пункцы́йны, -ая, -ае.