на́гала, прысл.

1. Не пакінуўшы валасоў.

Пастрыжаны н.

2. Выняўшы з ножнаў (шаблю, цясак).

Трымаць шашкі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надры́вісты, -ая, -ае.

Рэзкі, сутаргавы, з надрывам (у 3 знач.); прарэзлівы.

Н. кашаль.

|| наз. надры́вістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пака́шліваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Злёгку, з перапынкамі кашляць.

Чалавек курыў і пакашліваў.

|| наз. пака́шліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палані́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або выраз, запазычаныя з польскай мовы, напр.: айчына, моц, сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласа́ты, -ая, -ае.

Пакрыты палосамі; з афарбоўкай у палоску.

Паласатая тканіна.

Паласатыя шпалеры.

|| наз. паласа́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Халодная ручная зброя з доўгім прамым клінком.

|| прым. пала́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палюбо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м., чый або каго.

Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з жанчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

памеркава́цца, -мярку́юся, -мярку́ешся, -мярку́ецца; -мярку́йся; зак.

Прыйсці да ўзаемнага пагаднення, паладзіць.

Мы з ім як-небудзь памяркуемся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., чаго.

Нарабіць, вырабіць вялікую колькасць чаго-н.

П. цацак з гліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папяро́к, прысл. і прыназ. з Р.

У напрамку шырыні чаго-н.

Разрэзаць п.

П. канавы ляжыць кладка.