прыну́ка, ‑і, ДМ ‑нуцы, ж.

Прымус, прымушэнне. Зімою Косцік цалюткі дзень праседжваў за сталом. Рыхтаваўся ўдумліва і без прынукі. С. Александровіч. Дзе ласкай, а дзе і прынукай вывела ў людзі сыноў. В. Макарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышпілі́цца, ‑шпіліцца; зак.

1. Прымацавацца да чаго‑н. шпількай; прыкалоцца.

2. перан. Прыстаць, замацавацца за кім‑н. (пра мянушку, празванне і пад.). [Брыгадзір:] — Прышпілілася да нас гэтая назва [адстаючыя], і ніяк не пазбавімся ад яе. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пышнавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З пышнымі валасамі. З кабіны крана высунулася пышнавалосая галава, бліснулі вялікія сінявыя вочы, потым паказаўся сцяты кулачок. Хадкевіч. Пышнавалосая, рослая афіцыянтка сваім з’яўленнем на нейкі момант прымірыла ўсіх за сталом. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабо́тнічак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да работнік. // Разм. зневаж. Пра дрэннага работніка. — Работнічак, танцор няшчасны, а машыну я за цябе ачышчаць буду, га-а? Вышынскі. Анатоль паківаў галавою: — Ну і работнічак будзе Івану. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Пачаць моцна і доўга ляпаць. Лёскат варты.. гнаўся за ім услед. — Ажно апрацівела. Вось разляпаўся, дурніла, — вылаяўся Васіль. Гартны.

2. Раскідацца, распырскацца. Гразь разляпалася ва ўсе бакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаашука́нства, ‑а, н.

Ілжывая ўпэўненасць у чым‑н.; пераконванне сябе ў тым, што не адпавядае сапраўднасці. — Самаашуканства ўсё гэта, не больш, — падумалася.. [Чарнавусу], — ні за што не выцягнеш такую вялікую работу ў адну вясну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́тачнік, ‑а, м.

1. Той, хто пляце сеткі (у 1 знач.).

2. Рабочы на машыне, якая вырабляе паперу. Сетачнік тае. Кавалёў за першую працоўную вахту выпрацаваў каля трох тон паперы дадаткова да плана. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаражні́цца, ‑ражнюся, ‑рожнішся, ‑рожніцца; зак.

1. Стаць пустым, вызваліўшыся ад змесціва. Шклянка за шклянкаю — і бутэлька спаражнілася. Сабаленка.

2. Разм. Выдаліць з арганізма рэшткі ператраўленай ежы.

3. Разм. Пазбавіцца ад цяжарнасці шляхам выдалення плода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад схіліць.

2. у знач. прым. Які схіліўся, нахіліўся. За шэрым схіленым парканам Скрыпіць пясок сырых дарог. Танк. На схіленай вершаліне хвоі красавалася старадаўняе буслава гняздо. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамо́жня, ‑і, ж.

Установа, якая займаецца кантролем над правозам тавараў цераз граніцу і збіраннем спецыяльных пошлін за такі правоз. Разам з другім таварышам, які добра ведаў англійскую мову.., мы паехалі на вакзальную таможню. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)