запла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

Разм. Заплакаць вочы, твар; стаміцца ад доўгага плачу. — Шмат часу не пісаў ёй — старая заплачацца. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́ркваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Разм. Торкаць час ад часу. Паторкваць за вяроўку. Рыба паторквае кручок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або чым.

Разм. Злёгку, час ад часу трэсці. Конь бяжыць. Пырхае і патрэсвае грываю. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўго́да, м.

Прамежак часу ў шэсць месяцаў; палавіна года. Канцэрт зацягнуўся — праграма была вялікая. Недарма Майбарада рыхтаваў яе амаль паўгода. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахру́мстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Час ад часу, злёгку хрумстаць. Толя накроіў хлеба і сала; пачалі есці, пахрумстваючы свежымі агуркамі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святлодальнаме́р, ‑а, м.

Спец. Электрычны прыбор для вымярэння адлегласцей пры геадэзічных работах, заснаваны на вымярэнні часу распаўсюджання святла паміж пунктамі мясцовасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стырнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

Кіраваць стырном. Часу не марнуе Ластаўка са стрыжам, І плывец стырнуе Цераз вір на стрыжань. Пушча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохсотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу. тэрмін у трыста год.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося трыста год назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцісотго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсцьсот год.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося шэсцьсот год назад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прашле́ц, прашля́к, прашля́чка ’прайдзісвет’ (Нас.). Пранікненне з рускамоўнай тэрыторыі, параўн. прошле́ц, про́шлый человек, прошля́чка ’тс’, якія ад прошлый, дзеепрым. прошл. часу ад пройти. Параўн. семантыку прайдзісвет, пройда, прахадзімец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)