Пі́мпа, пімпя ’кнігаўка’ (брасл., Сл. ПЗБ; астрав., Сцяшк. Сл., ЛА, 1). Балтызм. Параўн. літ. pempė ’тс’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 519).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піркойта ст.-бел. ’хаціна’ (Яблонскіс, 168) у тэксце: ’…будованя всякого, то есть… пиркоиты, драницами крытых, вырекъ…’ З літ. pirkoita < pirkia ’хата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мокуць ’месца забалочанае’ (Нар. Гом.). Відавочна, калька з балт. (параўн. balùtė ’балотца’), утвораная ад асновы мок‑ і літ. суфіксаў ‑utis, ‑utė.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыгла́ ’непразрыстае паветра, насычанае вільгаццю’ (Сцяшк.). Балтызм. Параўн. літ. migla ’туман’. Сюды ж мыгліниць ’імжэць’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Гл. таксама мігла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лонкі ’дугападобны, паўкруглы’ (швянч., Сл. ПЗБ). Літуанізм. Параўн. літ. lankùs ’вельмі выгнуты’. Сюды ж лончык ’круты паварот ракі’ (віл., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лямпе́х ’тлусты, адкормлены чалавек’ (слонім., Нар. словатв.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. lampū̃zas ’павольны, гультаяваты, апушчаны чалавек’, lampė̃kas ’сырое, цяжкае палена, чурбан’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́гнасьць ’сквапнасць’ (Жд. 1). Узнікла пры дапамозе суф. ‑н‑асць ад літ. mãga ’хочацца’ < magė́ti ’хацецца’, mãginti ’ўзбуджаць апетыт’, ’захапляць, вабіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малмыгава́ты ’няветлівы, негаваркі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). У выніку распадабнення з ⁺мурм‑ыга ’буркун’, якое ў аснове — балтызм. Параўн. літ. mùrma ’бурлівы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маржэ́ніны ’ягады ажыны’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, названы ягады паводле падабенства (кропачкі) з божай кароўкай, параўн. літ. maružė ’Coccinella septempunetata’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мары́ны ’насілкі, на якіх носяць нябожчыка’ (Вяржбоўскі, дыс.), польск. moriny. Балтызм. Параўн. літ. morỹnos ’тс’ (яго ж, 877; Лаўчутэ, Балтизмы, 145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)