сырцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сырцу, з’яўляецца сырцом. Сырцовая цэгла. // Зроблены з сырцу. Сырцовай пугаю ўсё сцёбаў каня. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да толю, звязаны з вытворчасцю толю. Толевы завод.

2. Зроблены з толю. Толевы дах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохкра́тны, ‑ая, ‑ае.

Зроблены тры разы, павялічаны ў тры разы, патроены. Трохкратнае папярэджанне. // Які тры разы дабіваўся чаго‑н. Трохкратны чэмпіён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́нны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які мае адносіны да фашын. // Прызначаны для фашын. Фашынны хвораст.

2. Зроблены з фашын. Фашынная дамба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарапа́хавы, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгатаваны з чарапахі (у 1 знач.). Чарапахавы суп.

2. Зроблены з чарапахі (у 2 знач.). Чарапахавы грэбень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чачо́ткавы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з чачоткі ​2. Чачоткавая шафа. □ А як выйшаў Вяль з чачоткавай дубінай, Замахнуўся, — быццам тысяча вятроў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штэ́мпельны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штэмпеля; зроблены штэмпелем. Штэмпельны адбітак. // Які прызначаны, служыць для штэмпелявання. Штэмпельная падушка. Штэмпельны прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыншы́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыншылы, такі, як і ў шыншылы. Шыншылавае футра. // Зроблены з футра шыншылы. Шыншылавая шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бала́стны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да баласту (у 1, 3 знач.). Баластная сістэма карабля. // Зроблены з баласту. Баластны слой чыгуначнага палатна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біметалі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да біметалаў; зроблены з біметалаў. Біметалічная спіраль.

2. Які мае адносіны да біметалізму. Біметалічная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)