вы́пырхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

Вылецець, пырхнуўшы.

Птушка выпырхнула з клеткі.

|| незак. выпы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́салапіць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., што (разм.).

Высунуць з рота (язык).

|| незак. высало́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які звязаны з зямлёй, напр.: геасфера, геабатаніка, геафізіка, геахімія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

германі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або выраз у якой-н. мове, запазычаныя з германскіх моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гідрапу́льт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Бак з ручной помпай для палівання, апырсквання і афарбоўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпертані́я, -і, ж.

Павышэнне крывянога ціску, а таксама хвароба, звязаная з такім павышэннем.

|| прым. гіпертані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Вузкая і доўгая спартыўная шлюпка з нізкімі бартамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глей, -ю, м.

Вязкі асадак з мінеральных або арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

|| прым. гле́евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гліцы́нія, -і, ж.

Паўднёвая павойная дэкаратыўная расліна сямейства бабовых з гронкамі пахучых кветак.

|| прым. гліцы́ніевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гняды́, -а́я, -о́е і гне́ды, -ая, -ае.

Чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць коней).