крос, ‑у, м.

Спартыўны бег або гонкі па перасечанай мясцовасці з пераадоленнем перашкод. Лыжны крос. Веласіпедны крос.

[Ад англ. to cross — перасякаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...крос, ‑у, м.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «крос», напрыклад: велакрос, мотакрос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культурна-...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «культурны», напрыклад: культурна-гаспадарчы, культурна-масавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інка́са, нескл., н.

Аперацыя атрымання грошай банкам па даручэнню даверніка і залічэнне іх на яго банкаўскі рахунак.

[Іт. incasso.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кальра́бі, нескл., ж.

Разнавіднасць агароднай капусты з патаўшчэннямі на сцябле, па форме і смаку падобнымі на рэпу.

[Ням. Kohlrabi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закліка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які заклікае, заве. Грозная хваля песні нарастае, грыміць па лесе, як заклікальны звон. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаташва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Майстрыха па шыццю, вышыванню золатам, залатымі ніткамі, мішурой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іза...

Першая састаўная частка складаных тэрмінаў, якая адпавядае па значэнню словам: роўны, аднолькавы, напрыклад: ізатэрма, ізатопы, ізаглосы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бліц...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «вельмі хуткі», «маланкавы», напрыклад: бліцтурнір, бліцпаход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бракера́ж, ‑у, м.

Вызначэнне сорту тавару, вырабу па вядомых яго якасцях, а таксама адбор недабраякасных тавараў, вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)