узмацня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаны для ўзмацнення, павелічэння чаго‑н. Узмацняльная электронная лямпа. Узмацняльнае адценне суфікса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цягну́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаецца, служыць для расцягвання чаго‑н. (скуры, дроту і пад.). Цягнульныя машыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вызнача́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для вызначэння чаго‑н. Вызначальныя рысы. Вызначальныя адзнакі.
2. Які сабою вызначае, абумоўлівае што‑н. Вызначальны момант.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёастранамі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да радыёастраноміі, які служыць для вывучэння касмічных аб’ектаў шляхам аналізу выпрамененых або адбітых імі радыёхваль. Радыёастранамічная абсерваторыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссыпны́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі. // Які служыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́беневы, ‑ая, ‑ае.
1. Які складаецца або зроблены са шчэбеню; пакрыты шчэбенем. Шчэбеневы насціл.
2. Які прызначаны, служыць для вырабу шчэбеню. Шчэбеневы завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які прызначаецца, служыць для пераводу грошай (па пошце, тэлеграфе, праз банк). Пераводны бланк.
2. Які пераводзіцца, служыць для пераводу з аднаго матэрыялу на другі. Пераводныя карцінкі.
3. Звязаны з пераводам з адной групы навучання ў наступную, больш высокую. Пачаліся вясеннія пераводныя экзамены. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́бка², -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.
1. Мнагаклетачная беспазваночная марская жывёліна тыпу прасцейшых.
2. Мяккі наздраваты касцяк гэтай жывёліны, які добра ўбірае вільгаць і служыць для мыцця, а таксама падобны выраб з гумы і іншых матэрыялаў.
Мыцца губкай.
|| прым. гу́бкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ніць, -і, мн. ні́ці, -ей, ж.
1. мн. Тое, што і нітка.
2. Прадмет, які падобны на нітку, нагадвае нітку.
Н. лямпы напальвання.
Ніці павуціння.
3. перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі.
Ніці дружбы.
|| прым. ніцяны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
памянша́льны, -ая, -ае.
1. Які служыць для памяншэння адлюстравання прадметаў.
Памяншальнае шкло.
2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або паменшаную ступень якасці, а таксама станоўчыя эмацыянальныя адносіны, напр.: дамок, яблычак, ціхенькі, добранькі. П. суфікс. Памяншальная форма прыметнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)