плюската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Пералівацца, вылівацца, распырсквацца з характэрным гукам; утвараць плюскат. Ледзь варушыцца лісце ракіт, І суцішана Нёман плюскоча. Астрэйка. Рэчка шуміць. Рыба плюскоча, ганяючыся за машкарою на паверхні бягучых хваляў... Чарот. Плюскоча, плюхае вада пад калёсамі на гразкай восеньскай ці вясенняй дарозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карняві́шча, ‑а, н.

1. Тое, што і карэнішча. Рыба ў такую пагоду зашылася ў карнявішчы аеру. Хведаровіч.

2. Карэнне (дрэва). [Зянон] спыніўся каля вывернутага карнявішча вярбы, пачаў ладкаваць месца-схованку. М. Ткачоў. Высокі бераг стаў яшчэ вышэйшы, падмытыя карнявішчы звісалі з яго, стрыжыныя норы відны былі скрозь. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот). Тупаносая рыба. □ Мы гатовы былі расцалаваць свайго тупаносага хітрага грака Яшку. Ваданосаў.

2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы). Тупаносыя боты. □ Адборныя фашысцкія знішчальнікі, убачыўшы тупаносых ястрабкоў, уцякалі што было духу. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасо́л ’расол’ (Юрч. Фраз. 1), ’засол’ (Ян.), ’ляк у селядцах’ (Вешт.), прасуол ’булён’ (Федар. 7), пра́саль ’расол’ (пух., Сл. ПЗБ). Укр. просі́л ’салёная рыба, род халоднай стравы з салёнай рыбы’, рус. просо́л, про́соль ’лёгкі, свежы засол’, ’усё, што засольваецца ў запас: сала, рыба, гародніна’, серб.-харв. préso ’сок, у якім захоўваецца сыр’, славен. présol ’расол, лях’, балг. прясул ’падсоленая вада для захоўвання брынзы або салёнай гародніны’, макед. пресол ’тс’. Прасл. *persolъ. Да саліць. Семантычная палеска-паўднёваславянская паралель (гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вусёнак ’частка жака; рукаў, па якому рыба заходзіць у жак ці нерат’ (Касп.). Ад ву́сце ’горла ў жаку ці нераце’; параўн. смал. вустёнок ’уваход для рыбы ў вяршу, мярэжу’ (Мат., смал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мя́со

1. мя́са, -са ср., мн. нет;

бара́нье мя́со бара́ніна;

говя́жье мя́со я́лавічына;

ру́бленое мя́со се́чанае мя́са;

жа́реное мя́со сма́жанае мя́са;

ди́кое мя́со мед. дзі́кае мя́са;

2. (мякоть плодов) мя́каць, -ці ж.;

пу́шечное мя́со гарма́тнае мя́са;

вы́рвать пу́говицу с мя́сом вы́рваць (вы́драць) гу́зік з мя́сам;

ни ры́ба ни мя́со ні ры́ба ні мя́са.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сяля́варыба сямейства ласасёвых; рапушка еўрапейская’ (ТСБМ), ’рапушка, Coregonus albula L.’ (Касп., Жук., Сцяшк.), селя́ва, сяля́ўка ’тс’, ’сібель’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), сіля́ўка ’тс’ (лід., шальч., лудз., Сл. ПЗБ), сіля́варыба накшталт селядцоў, што водзіцца ў вялікіх азёрах’, сіля́ўка ’ўклейка, дробная рыба’ (Нас.), сіля́ўка, селя́вкарыба верхаводка, Alburnus alburnus L.’ (ТСБМ, Дэмб. 2, Жукаў). Укр. селя́ва ’шэмая дняпроўска-азоўская, Chalcalburnus’, рус. пск. села́ва ’верхаводка’, прыпары., кубан. селя́ва ’шэмая; від верхаводкі’, польск. sielawa ’сіг еўрапейскі, Coregonus albula L., верхаводка’. Слова без задавальняючай этымалогіі. Насовіч формы з пачатковым сі‑ выводзіў ад сіляць ’вудзіць’: силявочку силяець (Нас., 579), што з улікам фанетыкі і геаграфіі слоў успрымаецца як народная этымалогія. Дапускалі запазычанне з літ. seliavà ’сіг еўрапейскі’, salavà, sel(i)ovà, sélava, sèlava ’тс’ (Мацэнаўэр, LF, 19, 249), збліжэнне з фін. salakka ’верхаводка’ (Праабражэнскі, 2, 271; Карскі, Белорусы, 108). Супраць Фасмер (3, 594), які ўказвае на распаўсюджанне назвы на поўдні; да таго ж літоўскія формы па фанетычных прычынах не спрадвечныя (Буга, Rinkt., 1, 552), лічацца запазычаннямі са славянскіх моў (Фрэнкель, 774), або, прынамсі, іх балцкае паходжанне недастаткова аргументавана (Лаўчутэ, Балтизмы, 148), гл. падрабязней Анікін, Опыт, 275; ЕСУМ, 5, 210 з аглядам версій.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зва́да ж. скло́ка, ссо́ра; ра́спря;

ні да ра́ды, ні да зва́ды — ни ры́ба ни мя́со; ни то ни сё; ни к селу́ ни к го́роду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́чаны

1. прич. печённый; жа́ренный; см. пячы́1;

2. прил. печёный; жа́реный;

гад п.бран. и́зверг, окая́нный;

ні п. ні ва́раны — ни ры́ба ни мя́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мурэна ’марская рыба Murena helena L.’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне з рус. мурена, якое з ням. Muräne < лац. muraena < ст.-грэч. μύραινα < ст.-грэч. μῡρος ’марскі вугор’ (Махэк, ZfslPh, 18, 55; Фасмер, 3, 12).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)