тараба́ршчына, -ы, ж. (разм.).

Што-н. бяссэнсавае і незразумелае (пра мову, гаворку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылётны, -ая, -ае.

Пра птушак: які прылятае адкуль-н., не мясцовы; пералётны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наплятка́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Нагаварыць плётак.

Суседкі напляткарылі пра дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насі́льны¹, -ая, -ае.

Які прызначаецца для штодзённага нашэння (пра адзенне).

Насільная бялізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўзво́дна, прысл.

Пра ваенны строй: узводамі, адзін узвод за другім.

Ісці п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтлу́сты, -ая, -ае (спец.).

Сярэдняй таўшчыні паміж тлустым і светлым (пра шрыфт).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапало́сы, -ая, -ае (разм.).

У палосы, плямы рознага колеру (пра масць жывёлы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прына́мсі, пабочн. сл.

Ва ўсякім разе.

Я, п., чую ўпершыню пра гэта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́пкі, -ая, -ае (разм.).

Цвёрды, утаптаны (пра зямлю, грунт).

Тупкае дно ракі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уну́трана, прысл.

Пра сябе, у душы.

Я ў. з ім не згодзен.