дзеясло́ў, ‑лова, м.
Часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прадмета і змяняецца ў часе, асобах і ліках.
•••
Аднакратны дзеяслоў — дзеяслоў, які абазначае аднакратнае дзеянне.
Безасабовыя дзеясловы — дзеясловы, якія ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме і ў 3 ас. адз. л.
Неазначальная форма дзеяслова гл. форма.
Няправільны дзеяслоў — а) дзеяслоў, які змяняецца адпаведна непрадуктыўнаму тыпу; б) тое, што і рознаспрагальны дзеяслоў.
Рознаспрагальны дзеяслоў — дзеяслоў, які ўтварае адну частку форм па першаму, а другую — па другому спражэнню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылявы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да стылю 1 (у 1, 2 знач.). Стылявая дасканаласць. Стылявыя катэгорыі. □ Апублікаваныя ж у мінулым і пушчаныя ў навуковы ўжытак пераважна дзелавыя помнікі даюць толькі прыблізнае ўяўленне аб запазычаннях старабеларускай мовы, бо дзелавыя помнікі з-за сваёй тэматычнай абмежаванасці і стылявой аднастайнасці змяшчаюць параўнальна мала запазычанай лексікі. Жураўскі. У жанравых і стылявых адносінах байкі Я. Коласа маюць шмат агульнага з дакастрычніцкімі апавяданнямі з цыкла «Казкі жыцця». Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фізіяло́гія, ‑і, ж.
1. Навука аб жыццёвых функцыях і дзейнасці жывога арганізма і яго частак. Параўнальная фізіялогія. // Спецыяльны прадмет, які вывучае гэту навуку. Лекцыі па фізіялогіі.
2. Сукупнасць жыццёвых працэсаў, якія адбываюцца ў жывым арганізме ці яго органах. Фізіялогія раслін. Фізіялогія жывёлы. Фізіялогія цэнтральнай нервовай сістэмы. // Характар, асаблівасці якіх‑н. жыццядзейных функцый. Фізіялогія дыхання. Фізіялогія кровазвароту. // перан. Грубая пачуццёвасць.
•••
Фізіялогія гукаў мовы — раздзел фанетыкі, які вывучае будову моўнага апарата і яго дзейнасць у працэсе маўлення.
[Грэч. phisis — прырода і logos вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыстата́, ‑ы, ДМ ‑стаце, ж.
Уласцівасць і стан чыстага (у 1, 4, 5, 6, 7, 8 і 9 знач.). Чыстага мовы. □ Першае, што кінулася Пракопу ў вочы, быў узорны парадак і чыстата на дварэ і каля будынкаў. Колас. Маўчала [асака] над чыстатой вады. Чорны. Цвёрда і настойліва ажыццяўляючы ленінскую знешнюю палітыку, Камуністычная партыя і Савецкі ўрад паслядоўна адстойваюць чыстату яе прынцыпаў. «Звязда». «Пранясі праз годы чыстату юнацтва, запал, нязгасную прагу да ведаў». Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзы́нкаць, дзвы́нкаць ’бразгаць, брынкаць’ (БРС). Калі гэта не гукапераймальныя ўтварэнні, то можна меркаваць, што гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dźwięk ’гук’, dźwięczeć ’гучаць’ (параўн. таксама запазычанне з польск. мовы ў ст.-бел. помніках: дзвенкъ ’гук’; гл. Булыка, Запазыч., 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лётчык ’вадзіцель самалёта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 110).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчу́рыцца ’пралупіць вочы’ (Гіст. мовы, 2, 59). Ад шчурыцца ’прыжмурваць вочы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Агітава́ць (БРС). Словаўтваральны паланізм XX ст. Гл. Гіст. мовы, 2, 143.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыба́ ’хіба’ (драг., З нар. сл.; Ск. нар. мовы). Гл. сіба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дрэ́ўка 1 ’дрэўка (сцяга і г. д.)’ (БРС). Запазычанне з рус. дре́вко ’тс’ (у рус. мове гэта, паводле Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 188, рус. утварэнне на базе запазычанага са ст.-слав. мовы слова дре́во < дрѣво).
Дрэ́ўка 2 ’цурка (для палення)’ (БРС), дрэ́ўкі ’тс’ (Шат.). Відавочнае запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. drzewka (мн. л.) ’дровы’. Можна думаць і пра самастойнае ўтварэнне гэтага слова ў бел. мове на базе запазычанага з польск. мовы дрэ́ва (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)