слабасі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Недастаткова моцны фізічна, слабы. Слабасільны чалавек. Слабасільны конь. □ Магутны род даў слабасільных патомкаў. Васілёнак.
2. Які мае невялікую магутнасць (пра машыны, механізмы). Слабасільны катэр,
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаку́сліва,
1. Прысл. да спакуслівы.
2. безас. у знач. вык. Пра спакуслівасць, прывабнасць якога‑н. дзеяння, учынку. Было вельмі спакусліва зазірнуць у магчымую будучыню роднай Сонечнай сістэмы. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. Аднакр. да сыпаць..
2. Разм. Паліцца (пра слёзы). Але раптам слёзы сыпанулі з .. вачэй [Талькі] і голас задрыжаў, напоўніўся плачам. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тля, ‑і, ж.
1. Дробнае насякомае-шкоднік атрада раўнакрылых, якое жывіцца сокам раслін. Капусная тля.
2. Разм. Пра нікчэмнага чалавека. [Клопікаў:] — Хто я ёсць? Сірата божая? Тля беспрытульная? Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урасця́жку, прысл.
Выцягнуўшыся, на ўсю даўжыню, на ўвесь рост. [Рыгор] заняў сваё месца, спачуваюча паглядзеўшы на вёрткія лаўкі, дзе ўрасцяжку ляжалі Ромусь і Генрык. Гартны. // Напружваючы сілы (пра коней).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утаўчы́ся, утаўчэцца; утаўкуцца; пр. утоўкся, утаўклася, ‑лося; зак.
1. Стаўчыся поўнасцю або ў дастатковай меры.
2. Разм. Утрамбавацца, ушчыльніцца. Утаўклася сцежка. // Вытаптацца, прыбіцца нагамі (пра якую‑н. расліннасць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уто́мна,
Разм.
1. Прысл. ад утомны.
2. безас. у знач. вык. Пра стан утомы, стомленасці. Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чамярва́, ‑ы, ж.
Абл. Пра вялікую колькасць дзяцей. — От, чамярва, — быццам жалячыся, ужо гаварыў стары мне. — Ці ты крычы, ці ты прасі іх [дзяцей] — усё роўна ратунку няма. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́каць ’лопацца (пра пупышкі), перыць бялізну’ (Сл. ПЗБ), ’без меры есці ці піць’, ’рвацца; надрывацца’, ’раздувацца (ад гневу)’: цебе сянни покаець (Нас.), по́кыць ’лопаць, гучна ляскаць; прагна есці’ (З нар. сл.), покнуць ’трэснуць, лопнуць’ (Варл.), ’разбіць’ (Сл. ПЗБ), ’выцяць’ (Бяльк.), по́кацца ’лопацца, трэскацца’ (Касп.), ’распускацца (пра пупышкі)’ (Варл.), по́кала ’пражора’ (Бяльк.). Укр., рус. покать ’стукаць, калаціць’, палаб. păkně ’падае’, славен. pókati ’ляскаць, грымець’, балг. по́кам ’стукаць’, макед. по́кнуват са ’трэскацца (пра вусны)’. Ад гукапераймальнага *pokъ (*pukъ): пок ’гук падзення; гук стрэлу’ (Юрч. СНЛ), ’гук трэскання’ (Нас.), покаўка ’ляскаўка’ (Нас.), рус. пок ’гук пры разрыве; трэск’, славен. pòk ’трэск’ (параўн. Цвяткоў, Запіскі, 69; БЕР, 5, 482; Сной, 463). Гл. пукаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)