заці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

Рэдкая страва з дробных мучных камячкоў згатаваных на вадзе ці малацэ.

Забяліць зацірку.

|| прым. заці́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зва́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Месца, куды выкідаюць, звальваюць што-н.

Вывезці смецце на звалку.

|| прым. зва́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злу́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: службовае слова, якое ўжыв. для злучэння сказаў і слоў унутры сказа.

|| прым. злу́чнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Адтуліна ў радужнай абалонцы, праз якую ў вока пранікае святло.

|| прым. зрэ́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зыра́не, -ра́н, адз.а́нін, -а, м.

Ранейшая назва народа комі.

|| ж. зыра́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. зыра́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізю́бр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Млекакормячая жывёліна сямейства аленевых, якая водзіцца ў горных лясах Далёкага Усходу; разнавіднасць марала.

|| прым. ізю́бравы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імажыні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік імажынізму.

|| ж. імажыні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. імажыні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́мпарт, -у, М -рце, м.

Увоз тавараў, капіталаў, тэхналогій і пад. з-за мяжы; проціл. экспарт.

І. гатовай прадукцыі.

|| прым. і́мпартны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імпрэсіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік імпрэсіянізму.

|| ж. імпрэсіяні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. імпрэсіяні́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абліга́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Каштоўная папера, па якой яе ўладальніку выплачваецца даход у форме працэнтаў або выйгрышаў

|| прым. аблігацы́йны, -ая, -ае.