траі́ць, траю́, тро́іш, тро́іць; тро́ены; незак., што.
1. Дзяліць на тры часткі (разм.).
Т. бервяно.
2. Злучаць тры часткі разам.
Т. ніткі.
3. Тройчы пераворваць зямлю (спец.).
4. Страляць, удараць і пад. па трох адначасова.
Т. з ружжа.
|| наз. трае́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
універсітэ́т, -а, М -тэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з рознымі прыродазнаўча-матэматычнымі і гуманітарнымі аддзяленнямі (факультэтамі).
Беларускі дзяржаўны ў.
2. Назва навучальных устаноў па павышэнні навукова-палітычных ведаў, адукацыі ў якой-н. галіне.
Вячэрні ў.
У. культуры.
|| прым. універсітэ́цкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фігура́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Танцоўшчык у групавых балетных выступленнях (уст.).
2. Тое, што і статыст (уст.).
3. Той, хто праходзіць у якасці абвінавачанага, падазраванага або сведкі па судовай справе.
Ф. крымінальнай справы.
|| ж. фігура́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
я́гада, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, я́гад, ж.
Невялікі сакавіты плод кустовых і травяністых раслін.
Ягады малін.
◊
Аднаго поля ягады (разм., звычайна неадабр.) — зусім свой па духу, паводзінах чалавек.
|| памянш. я́гадка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
|| прым. я́гадны, -ая, -ае.
Я. год.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Па-сёлему ’па-мойму’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Не зусім ясна. Відаць, генетычна звязана з займеннікам sę, да якога ў форме се быў далучаны канчатак -Ому/‑ему. Пазней ‑и‑ змянілася -л’- і е (пад націскам) > ё. Да ся, сябё (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марза́кі (мн.) (грэбл.) ’губы’ (Нас.), ’твар, морда’ (КЭС, лаг.). Рус. прэйл. (ЛатвССР), ёнаўск. (ЛітССР) мурза́ки ’твар’ (грэбл.). Балтызм. Параўн. літ. mùrza ’рот’, ’твар’. Сюды ж марза́ць ’біць па твары, па зубах’ (Нас.), марзану́ць (груб.) ’штурхнуць, ударыць’ (смарг., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слібізава́ць ‘чытаць па складах’, ‘вучыцца якому-небудзь рамяству’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр.), сьлібізава́ць ‘чытаць па складах’ (Байк. і Некр., Варл.), слібізава́ць, слябізава́ць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), слі́бізам ‘па складах (чытаць)’ (брасл., Сл. ПЗБ). Кюнэ (Poln., 98) узводзіць беларускае слова да польск. sylabizować, народнае ślabizować, ślebizować ‘тс’, якія да с.-лац. syllabizare < лац. syllaba ‘склад’ (Брукнер, 528). Карскі (Белорусы, 163) мяркуе пра пасрэдніцтва ням. Sillabisieren ‘тс’. Гл. яшчэ Вярэніч, БЛ, 10, 61.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тужы́ць, тужу, тужыш, тужыць; незак.
1. Сумаваць, маркоціцца. — Ды ўжо ж, жывём, не скардзімся. І вы, бачу, не тужыце, — грымеў незнаёмы бас. Парахневіч. / у перан. ужыв. Вайна... Адзінокія фабрыкі тужаць,.. Апусцелі палі — Ні касцоў, ні аратых... Па загаду цара Усіх здаровых і дужых .. Назвалі ў салдаты. Глебка.
2. Нудзіцца, быць ахопленым сумам. То яго [малога] зводзіла рэха, то спаць зоры не давалі, то яго паліла сонца, то завеі асыпалі, то спяваў палям, дуброве, то тужыў па чарнабровай, Аж ад гэтых чараў ён І спакой згубіў і сон. Танк. Там мацяркі гатуюць вячэру на агні І тужаць і сумуюць Па хатняй цеплыні. Гілевіч. / у перан. ужыв. Не тужы ты, Нёман, адзінока па Красуні — Прыпяці далёкай. Русак.
3. Гараваць, знаходзіцца ў стане смутку, перажываць якое‑н. няшчасце. Па-жабрацку нясмела грукае дзвярыма ўбогай хаты начны вецер, а старая маці, якіх я бачыў навокал многа, прадзе бясконца, тужыць па сыне, які сядзіць у турме за праўду. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падарожнік, падарожны, вандроўнік, вандровец, вандроўца, турыст / падарожнічае па «святых» мясцінах: паломнік, пілігрым
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
апеля́цыя, ‑і, ж.
1. Скарга ў вышэйшую інстанцыю на рашэнне ніжэйшай.
2. Зварот да каго‑, чаго‑н. дзеля падтрымкі, спачування і пад. Апеляцыя да братоў па крыві была, такім чынам, апеляцыяй да братоў па барацьбе, у якіх паэт шукаў падтрымкі, разумення і спагады. Лойка.
[Лац. apellatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)