се́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.

Спартыўная с. клуба.

Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.

2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.

С. паравога ацяплення.

С. дзевяціпавярховага дома.

|| прым. секцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. што. Змяняць іменныя часціны мовы па іх граматычных формах.

С. назоўнікі.

2. перан., каго-што. Часта ўпамінаць, многа гаварыць пра каго-, што-н. (звычайна непрыхільна; разм.).

|| зак. праскланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Шырока развесці, распасцерці ў розныя бакі.

Р. рукі.

2. Разаслаць, разгарнуць на паверхні чаго-н.

Р. дыван на канапе.

3. Знайшоўшы месца, паставіць, размясціць што-н.

Р. палаткі.

4. Раскідаць, рассыпаць па чым-н. што-н.

Р. сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зрабіць больш шырокім. пашырыць.

Р. дарогу.

2. Павялічыць колькасна, у аб’ёме; пашырыць.

Р. вытворчасць.

3. Зрабіць больш шырокім па змесце, узмацніць; пашырыць.

Р. кругагляд.

Р. правы дэпутатаў.

Р. кола інтарэсаў.

|| незак. расшыра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расшырэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць на пашу жывёлу.

2. Доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

3. Рэжысёрскі прагляд усяго спектакля на працягу адной рэпетыцыі (спец.).

|| прым. праго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагаво́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. мн. Дзелавы абмен думкамі пры высвятленні якіх-н. пытанняў, умоў і пад.

Дыпламатычныя перагаворы.

2. Размова; кароткая спрэчка (разм.).

Заказаць міжгародні п.

П. з суседкай па размеркаванні плошчы калідора быў гарачы.

|| прым. перагаво́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пстры́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Даваць пстрычкі каму-н.

П. па лбе.

2. чым і без дап. Утвараць кароткія рэзкія гукі.

П. пальцамі.

3. перан. Злавацца, выказваючы незадавальненне (разм.).

Чаго пстрыкаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пстры́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.

|| наз. пстры́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́га, -і, ДМ пу́зе, мн. -і, пуг, ж.

Прымацаваны да палкі кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

Раменная п.

Як пугаю па вадзе (разм.) — без пэўнага выніку, без знаку.

|| памянш. пу́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Слаўную пужку звіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

п’я́ны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане ап’янення, нецвярозы.

П’янаму (наз.) мора па калена (прыказка). Што ў цвярозага на розуме, тое ў п’янага (наз.) на языку (прыказка). П. ад радасці (перан.).

2. Уласцівы захмялелым людзям.

П. голас.

3. Які прыводзіць да стану ап’янення (разм.).

П. напітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́дыё, нескл., н.

1. Спосаб перадачы і прыёму гукаў, сігналаў на адлегласць без правадоў пры дапамозе электрамагнітных хваль, што перадаюцца спецыяльнымі станцыямі.

Звязацца па р.

2. Прылада, апарат для прыёму гукаў такім чынам.

Правесці р.

3. Тое, што перадаецца такім спосабам (перадачы, музыка і пад.).

Слухаць р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)