напрабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прабіць вялікую колькасць чаго‑н. Дом быў злеплены так недарэчна, што вокны ў ім знаходзіліся на розных узроўнях, нібы хто напрабіваў дзірак у сцяне. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўпапа́д, прысл.

Недарэчы, не да месца. Многія словы былі сказаны неўпапад, але рухі яе [дзяўчынкі] рук дапамаглі нам зразумець усё. Няхай. — [Максім] так паглыбіўся ў роздум, што часам неўпапад адказваў на пытанні. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паслу́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і услужлівы. Таня таксама старалася рабіць усё так, каб гэтая размова не папсавала яе адносін з Верай і гаспадыняй. Была паслухмянай, паслужлівай і ветлівай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развары́цца, ‑варыцца; зак.

Рассыпацца, разваліцца пры варцы. Курыца разварылася. Гарох разварыўся. □ На стале, у густым воблаку пары — белая, сопкая бульба. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на кавалкі. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свато́к, ‑тка, м.

Памянш.-ласк. да сват. [Чарнавус:] — Сапраўды, калі пачнуць усе так будавацца, як вось гэты мой сваток, дак.. што атрымаецца, не вёска, а старажытнае нешта, усім людзям на смех. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гліцэры́н ’гліцэрын’ (ТСБМ). Рус. глицери́н. У бел. мове часцей ужываецца ў форме гліцэры́на. У такой жа форме слова раней было вядома і ў рус. мове (глицерина). Паводле Фасмера (1, 413), запазычанне з ням. Glyzerin ’тс’. Шанскі (1, Г, 94) мяркуе, што запазычанне магло быць як з ням., так і з франц. мовы. Але можна думаць, што бел. форма гліцэры́на хутчэй указвае на польск. мову як непасрэдную крыніцу запазычання. Параўн. польск. gliceryna.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак.

1. што. Зняўшы з аднаго месца, павесіць на другое. Перавесіць карціну на другую сцяну.

2. каго-што. Перакінуўшы цераз што‑н., спусціць, павесіць канцамі ўніз. Лыка.. [Лук’янскі] перавесіў цераз плячо на шыю, гаршкі трымаў у руках і так.. цёрся паміж людзей на рынку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кашала́ ’верх воза, сам воз’ (Касп.), кашала́ ’кош’, кашалы́ ’высокія драбіны ў возе, воз з такімі драбінамі’ (Сл. паўн.-зах., 2). Гэтыя бел. словы можна рэканструяваць як *košela, што з’яўляецца вытворным ад *košm ’карзіна’ пры дапамозе суф. ‑ela. Суфіксальная частка тут вельмі варыятыўная, так што ўсе вядомыя выпадкі можна прадставіць як *košelъ/*košela/*košelь. Праблематыка суфіксальнай варыянтнасці ўскладняецца яшчэ тым, што сустракаюцца таксама выпадкі іншага вакалізму ў суфіксах (параўн., напр., польск. koszałka). Падрабязна гл. у Трубачова, Эт. сл., 11, 187–189.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бале́ткі, так; адз. балетка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Лёгкі, мяккі абутак у выглядзе туфляў без абцасаў. Андрэй толькі цяпер заўважыў, што .. [дзяўчынка] была ў балетках і таму бегала ціхенька, як кошачка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Незак. да засяліць.

2. Насяляць пэўную тэрыторыю. У новым каменным веку [неаліце] ледзь не ўсю тэрыторыю сучаснай заходняй Беларусі засялялі плямёны так званай нёманскай культуры. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)