праны́ра, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай, ж.
Разм. Пранырлівы, прабіўны чалавек. Тут быў сам фельчар Мікіта Найдус, зухаваты хлопец-праныра. Колас. Міканор адчуў, што гэты праныра ўжо сёе-тое ведае: пранюхаў, відаць, і аб размове з новым дырэктарам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Адчуваць. Хоць камандуючаму ўжо трэцюю ноч амаль не даводзілася спаць, ён пачуваў сябе добра. Мележ. [Агурскі:] — А як пачуваеш сябе — не хворая? Можа стамілася? Можа цяжка табе? Скрыган. Пачуваў сябе сёння Аляксей імяніннікам, які мае права цешыцца сам і цешыць другіх. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перака́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераказаць.
2. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго‑н. прачытанага, пачутага. Канчалася дыктоўка, давалася другая работа — пераказ. За пераказам ішла пісьмовая задача. Колас. Фельетон удаўся таму, што сам па сабе факт, нават у простым пераказе, смешны. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмы́сліць, ‑мыслю, ‑мысліш, ‑мысліць; зак., што.
Абдумаць, абмеркаваць, узважыць. І раптам.. [Максім Астапавіч] пачаў бачыць, што ўсё тое, што ён толькі для самога сябе таіў у душы, вядома ўсім. І ўсе так думаюць як ён, і нават бачаць тое, чаго ён сам рана не мог як трэба абмысліць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абслуго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх‑н. патрэб. Сам жа падлоўчы не належаў да тутэйшага насельніцтва, патрэбы якога абслугоўвала гэта школа. Колас.
2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй чаго‑н. (станка, машыны і пад.). Абслугоўваць адначасова некалькі станкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абы-хто́, абы-каго, займ. няпэўны.
1. Хто‑н., любы, хто папала, кожны. Быць блазнам, весяліць абы-каго, Якая невясёлая задача! Лойка.
2. (з адмоўем). Пра асобу, якая чым‑н. вылучаецца сярод іншых. [Старшыня калгаса:] — А вы думаеце, ён [Антось] сам абы-хто? Першакласны музыка і цясляр першай рукі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белару́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; м. і ж.
Той, хто з пагардай ставіцца да фізічнай працы або не прывык да сур’ёзнай работы. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая — сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канспіра́цыя, ‑і, ж.
Сістэма і метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. Лабановіч, захоўваючы канспірацыю, нават Турсевічу не казаў, што едзе ў Мікуцічы. Колас.
[Ад лац. conspiratio — змова, загавор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Разм.
1. Гуляннем давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дагуляцца да прастуды.
2. перан. Нажыць сабе непрыемнасці легкадумнымі паводзінамі. — Сам вінаваты. Усюды нос свой соваў... Вось і дагуляўся. Бажко. — Ты браце, дагуляешся да таго, што мы цябе выключым зусім з нашай брыгады. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
1. Загадзя растлумачыць, папярэдзіць; зрабіць агаворку. Варта адразу агаварыцца, што не заўсёды воля ва ўяўленнях героя паўстае хісткай зданню, «краінай-марай», няяснай і няўстойлівай. Навуменка.
2. Памылкова сказаць не тое, што трэба. Бывае, што ў гарачцы агаворышся, сам не агледзішся як. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)