прадузя́ты, ‑ая, ‑ае.
Заснаваны на думцы, якая загадзя беспадстаўна была прынята за правільную. Кася вярнулася дамоў, там была ўжо Чырвоная Армія, да якой у дзяўчыны было прадузятае стаўленне, вынесенае з гімназіі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прымі́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымірыць.
2. у знач. прым. Які прымірыўся, пагадзіўся з кім‑н.; заспакоены. Потым .. [Марына Паўлаўна і Вера] прыміраныя, блізкія, з дружнай энергіяй узяліся за сваю супольную работу. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёантэ́на, ‑ы, ж.
Тое, што і антэна. Федзя саступіў з лыжні і павярнуў насы сваіх бегавых у бок паселішча, што купчастым верхавіннем дрэў і вострымі тычкамі радыёантэн віднелася з-за ўзгорка. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́мпа, ‑ы, ж.
Невысокі бар’ер уздоўж авансцэны, які прыкрывае ад гледачоў прыборы для асвятлення сцэны. Рассунуўшы машастовую заслону, перад рампай узнік канферансье. Мікуліч. // Асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам. Агні рампы.
[Фр. rempe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчырване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які расчырванеўся, зрабіўся чырвоным, румяным. Кузьма падняўся з-за стала, ускудлачаны, расчырванелы. Броўка. Вясёлая, увішная, крыху расчырванелая ад бегатні і гарачых спраў на кухні, .. [Маня] шчасліва нахілілася над каляскай. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаламу́ціцца, ‑муціцца; зак.
Стаць мутным, узбоўтаным. Скаламуціўся пясок, Сом спалохаўся і ўцёк. Дзеружынскі. // перан. Стаць няясным, цьмяным. Думкі ў галаве скаламуціліся, але.. [Юлька] нагнала, схапіла Ягора за руку і разгубілася яшчэ больш. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́нейка, ‑а, н.
1. Ласк. да сонца.
2. Разм. Пяшчотная назва любімага чалавека. [Сымон Латушка:] — Ну, добра ж, сонейка-дачушка. Вось зараз я іду да вас! Колас.
•••
За вушка ды на сонейка гл. вушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрада́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; пр. спрадаўся, ‑далася, ‑лося; зак.
Разм. Прадаць усю сваю маёмасць, усе свае тавары. Жонка Усцінава, Ганна, хуценька спрадалася, за сваіх хлапчукоў ды таксама — туды. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суве́й, ‑я, м.
Разм. Гурба снегу, намеценая ветрам. Вясновае сонца з вятрамі ў хаўрусе Зганялі сувеі з зямлі. Кірэенка. Салдат ёмка поўз па сувею, падміргваючы дзеду, да калючага дроту за сялом. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца тры месяцы. Трохмесячная камандзіроўка. // Разлічаны на тры месяцы. Трохмесячны запас гаручага.
2. Узростам у тры месяцы. Трохмесячнае дзіця.
3. Які належыць за тры месяцы. Трохмесячны аклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)