пахві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пахвіны, знаходзіцца ў пахвіне. Пахвінныя мышцы. Пахвінная грыжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

содержи́мое зме́сціва, -ва ср., то́е (усё), што змяшча́ецца, знахо́дзіцца (у чым);

содержи́мое карма́на, буты́лки усё, што ў кішэ́ні, бутэ́льцы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́быць ’перажыць, выцерпець; адысці з пэўнага месца’ (КЭС, лаг.; Шн., 2). Да быцьзнаходзіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́вы¹, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, размешчаны з боку, што з’яўляецца процілеглым леваму.

Правая рука (таксама перан.: галоўны памочнік). П. бераг ракі.

2. У палітыцы: кансерватыўны, рэакцыйны, варожы ўсякаму прагрэсу.

Чалавек правых поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавыда́нне ср., в разн. знач. переизда́ние;

кні́га знахо́дзіцца на ~нні — кни́га нахо́дится на переизда́нии;

гэ́та не но́вая кні́га, а п. — это́ не но́вая кни́га, а переизда́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узро́вень, -ро́ўню м., прям., перен. у́ровень;

на ўзро́ўні мо́ра — на у́ровне мо́ря;

высо́кі ідэ́йны ўзро́вень — высо́кий иде́йный у́ровень;

на ўзро́ўні (быць, знахо́дзіцца) — на у́ровне (быть, находи́ться)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клейкаві́на, ‑ы, ж.

Клейкае бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні злакаў і не раствараецца ў вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

левабако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да левага боку; які знаходзіцца на левым баку. Левабаковае скрыўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муска́тнік, ‑а, м.

Вечназялёнае трапічнае дрэва з мясістымі жоўтымі пладамі, у якіх знаходзіцца насенне — мускатны арэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набру́шны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на жываце. Набрушны слой тлушчу. // Які носіцца па жываце. Набрушны бандаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)