ба́цнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. і аднакр. (разм.).

З шумам паваліцца, упасці.

Б. на канапу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

белабры́сы, -ая, -ае (разм.).

З вельмі светлымі бровамі, валасамі, вейкамі.

Б. хлопец.

|| наз. белабры́сасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біткі́, -о́ў, адз. біто́к, -тка́, м.

Круглыя катлеты з адбіўнога або здробненага мяса.

Б. у смятане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блу́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Жаночая кофтачка з лёгкай тканіны.

Батыставая б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́скал, -у, мн. -ы, -аў, м.

Сціснутыя зубы, якія відаць з-за расцягнутых губ.

Драпежны в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́ставіцца, -таўлюся, -тавішся, -тавіцца; зак.

Выдацца ўперад; высунуцца.

В. з акна.

|| незак. выстаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вялі́кдзень, -кадня, м. (з вялікай літары).

Веснавое хрысціянскае свята, прысвечанае ўваскрэсенню Хрыста.

|| прым. веліко́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гага́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. газіраваць.

2. Газіраваная вада (разм.).

Г. з сіропам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галаду́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

Голад (у 2 знач.), галодны час.

Аслабець з галадухі.