зашчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак.

1. што. Зачыніць на зашчапку.

З. дзверы.

2. каго-што. Пакінуць каго-н. у памяшканні, зашчапіўшы дзверы.

З. дзіця ў хаце.

|| незак. зашчапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвяці́ць¹, асвячу́, асве́ціш, асве́ціць; асве́чаны; зак., каго-што.

Зрабіць светлым, напоўніць святлом.

Фары асвяцілі дарогу.

|| незак. асве́чваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.) і асвятля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асвятле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азеляні́ць, азеляню́, азяле́ніш, азяле́ніць; азелянёны; зак., што.

Пасадзіць дрэвы, кусты і пад. (там, дзе няма расліннасці).

А. вуліцы горада.

|| незак. азеляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. азеляне́нне, -я, н.; прым. азеляня́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюро́¹, нескл., н.

1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, а таксама пасяджэнне яе складу.

Б.

Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад.

Б. знаходак.

Б. надвор’я.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́шляць, -яю, -яеш, -яе; зак., што.

Кашляючы, выплюнуць; кашлем выдаліць што-н., што трапіла ў горла.

А. макроту.

|| незак. адка́шліваць, -аю, -аеш, -ае

|| аднакр. адкашляну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбуйні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -бу́йнены; зак., што.

Зрабіць менш буйным, раздзяліць на менш буйныя адзінкі.

Р. раён.

Р. вялікую гаспадарку.

|| незак. разбуйня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. разбуйне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паясні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., што.

Зрабіць больш ясным, зразумелым, растлумачыць.

П. думку.

|| незак. паясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. паясне́нне, -я, н.; прым. паясня́льны, -ая, -ае.

П. тэкст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Прагуляць звыш меры, больш, чым патрэбна.

2. што. Згуляць паўторна.

П. партыю ў шахматы.

|| незак. перагу́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перагу́льванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папраганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. каго. Прагнаць, прымусіць пайсці адкуль-н. усіх, многіх.

Дождж папраганяў людзей з поля.

2. што. Пракласці ў патрэбным напрамку многа чаго-н.

П. барозны плугам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муць, -і, ж.

1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія робяць яе непразрыстай, каламутнай.

2. перан. Туман, смуга; імгла.

М. вісіць у паветры.

3. перан. Аб цяжкім душэўным стане (разм.).

М. на душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)