немо́й

1. прил., в разн. знач. нямы́;

немо́й челове́к нямы́ чалаве́к, нямко́;

нема́я тишина́ перен. няма́я цішыня́;

нема́я ка́рта няма́я ка́рта;

нема́я а́збука няма́я а́збука;

2. сущ. нямы́, -мо́га м., нямко́, -ка́ м.; не́мец, -мца м.;

нем, как ры́ба (как моги́ла) нямы́, як ры́ба (як магі́ла).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ке́та ’марская прамысловая рыба сямейства ласасёвых’ (ТСБМ). Запазычанне праз рус. мову з тунгуса-маньчжурскіх моў: эвенк. кета ’тс’, маньчж. кʼата (ЕСУМ, 2, 426).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мянка, ст.-бел. мянкарыба траска, Gadus morhua’ (1539 г.) (Ябл.). Запазычана з літ. menkė ’тс’ (Яблонскіс, 127; Вяржбоўскі, 512; Лаўчутэ, Балтызмы, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́нка1 ’сплецены з саломы і лазы посуд для вымярэння збожжа’ (Скарбы). Няясна.

Тара́нка2 ’сушаная рыба, таран’ (ТС, Растарг.). Гл. тара́н1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вуса́ч, ‑а, м.

1. Разм. Чалавек з вусамі (звычайна доўгімі або густымі). З натоўпу выскачыў вусач і пусціўся ўпрысядкі, а потым закружыўся ваўчком. Гурскі.

2. Рыба сямейства карпавых; мірон.

3. Тое, што і дрывасек (у 2 знач.). Большасць вусачоў — шкоднікі лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырво́ны, -ая, -ае.

1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра, што ідзе перад аранжавым; колеру крыві.

Чырвоныя памідоры.

Ч. аловак.

2. Пачырванелы ад прыліву крыві да скуры.

Ч. твар.

3. Звязаны з рэвалюцыйнай дзейнасцю, з савецкім ладам, з Чырвонай Арміяй.

Ч. камандзір.

Чырвоныя (наз.) уступалі ў горад.

4. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.

Ч. перац.

Чырвонае віно — віно, прыгатаванае з цёмных гатункаў вінаграду.

Чырвоная кніга — кніга Міжнароднага саюза аховы прыроды і прыродных рэсурсаў, якая змяшчае ў сабе кароткія звесткі аб распаўсюджанні, колькасці, біялогіі і мерах аховы рэдкіх відаў жывёл і раслін усяго свету.

Чырвоная рыбарыба сямейства асятровых.

Чырвоны лес — хваёвы лес.

Чырвоны напал — такая ступень нагрэву, пры якой металы пачынаюць свяціцца чырвоным святлом.

Чырвоны радок — першы радок абзаца.

|| наз. чы́рвань, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Во́лага ’тлушч як прыправа, а таксама варанае мяса, рыба і наогул прыправа да ежы’ (Шн., 1); ’сырое топкае месца’ (Жучкевіч, Топон., 14). Гл. валога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жарлюкрыба, праглынутая рыбай’ (мазыр., ЭШ, рук.). Ад дзеяслова жарля́ць з прадуктыўным на Брэстчыне (Сцяцко, Афікс. наз., 77) суфіксам ‑юк (параўн. знайдзюк). Гл. жарлі́ца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рушка ’невялікая прамысловая рыба атрада селядцовападобных’ (ТСБМ). Ад фін. kuore (там жа, 2, 715). Запазычанне з фінскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 342).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патакачы ’паплаўкі’ (бых., Мат. АС). З ⁺патакай ’той, хто патакае’, а ў дадзеным выпадку/паплавок хістаецца так, як тузае і хістаецца рыба. Да патакаць! (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)