Га́нгстэр (БРС). Запазычанне з рус. мовы, куды ў новыя часы патрапіла з англ. мовы: англ. gangster ’тс’ (ад gang ’банда’). Падрабязней гл. Шанскі, 1, Г, 26.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́дучыня. Крамко (Гіст. мовы, II, 140, 141) мяркуе, што гэта неалагізм яшчэ дакастрычніцкага перыяду, няпоўная калька з рус. мовы (рус. будущее). Няясна. Параўн. і ўкр. будучина́ ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасме́тнік, нараўл. посмітнік ’сметнік’ (Мат. Гом.). З укр. мовы, дзе пбсміт ’смецце’, далей утварэнне ішло паводле сметнік (гл.). З укр. мовы, відаць, і польск. устарэлае pośmiat ’смецце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́тара, ‑ы, ж.
1. Пісьмовы знак азбукі, які звычайна абазначае пэўны гук мовы. Літара «в». □ Андрэйка прыхіліўся да стала, цяжка сапе і выводзіць буйныя, нязграбныя літары. Бядуля.
2. У друкарскім наборы — металічны брусок, пераважна з рэльефнай выявай такога, ці іншага друкаванага знака.
•••
Вялікая літара — загаловачная літара, якая адрозніваецца ад малой сваёй велічынёй, а іншы раз і напісаннем.
Літара ў літару — вельмі дакладна, літаральна (паўтараць, пераказваць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канстатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.
Устанавіць (устанаўліваць) наяўнасць чаго‑н.; адзначыць (адзначаць) што‑н. Канстатаваць факт. □ — Галасуюць члены камітэта, — удакладніў Стрыжанок. — Аднагалосна, — з задавальненнем канстатаваў ён. Сабаленка. Такім чынам, на аснове разгледжанага матэрыялу можна канстатаваць, што ўздзеянне беларускай моўнай стыхіі на кніжнаславянскую адчуваецца ў «Псалтыры» на ўсіх ярусах мовы — у арфаграфіі, марфалогіі, сінтаксісе і асабліва ў лексіцы. «Весці».
[Ад фр. constater.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пантамі́ма, ‑ы, ж.
1. Тэатральны спектакль, у якім дзеючыя асобы выражаюць свае думкі і пачуцці не словамі, а мімікай, жэстамі, пластычнымі рухамі. // Адпаведны жанр у тэатральным мастацтве. // Цыркавы паказ феерычнага характару, у якім асобныя нумары злучаны пэўным сюжэтам.
2. Сюжэтная сцэна ў балеце, оперы, драме, заснаваная на драматычна выразнай ігры без слоў.
3. Жэсты, міміка як сродак размовы (звычайна пры няведанні або слабым веданні мовы).
[Ад грэч. pantómimos — які ўсё пераймае, імітуе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысло́ўе 1, ‑я, н.
Нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану і якасці, напрыклад: хутка, лёгка, высока.
прысло́ўе 2, ‑я, н.
Прыгаворка, выраз і пад., якія ўстаўляюцца ў мову для большай эфектнасці або па прывычцы. Плач яе быў ціхі, з прыслоўямі, кабечы. Чорны. «Люба-дорага» было любімае прыслоўе старшыні. Даніленка. // Тое, што гаворыцца для суправаджэння якіх‑н. дзеянняў. Духаў закліналі пэўнымі традыцыйнымі прыслоўямі. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́днасць, ‑і, ж.
1. Адносіны паміж людзьмі, якія маюць агульных продкаў. Бацькі і дзеці знаходзяцца ў роднасці першай ступені. // перан. Блізкасць, падабенства па асноўных уласцівасцях, прыкметах. У .. [Ганны і Васіля] была тая ж шчырасць, як і ў тыя разы. Але той блізкасці, роднасці — дзіўна — не было ўжо. Мележ.
2. Блізкасць, падабенства, заснаванае на агульнасці паходжання. Роднасць славянскіх моў тлумачыцца іх агульнасцю паходжання ад агульнаславянскай мовы-асновы. Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыжава́цца, ‑жуецца; зак.
1. Размясціцца крыж-накрыж; перасячыся. З Палескай чыгункай якраз у Гарбылях скрыжавалася другая, якая вяла з пшанічнай Украіны ў багатую лесам Беларусь. Навуменка. Угары вецце сплялося, скрыжавалася чорна-зялёным дахам. Мележ. // перан. Пераплесціся. У вачах Гэлькі скрыжаваліся радасць і страх. Сташэўскі.
2. Спалучыцца адзін з адным у выніку скрыжавання (пра расліны, жывёлу).
3. Зрабіць уплыў адзін на аднаго ў працэсе скрыжавання (пра мовы, гаворкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сугу́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які гучыць суладна, гарманічна (пра музычныя гукі). Некалькі сугучных пералівістых галасоў узнялі вышэй гэтую шчырую, як першае дзявочае прызнанне, песню. Арочка.
2. Які супадае, падобны гучаннем (пра гукі мовы, словы).
3. перан. Які адпавядае чаму‑н., гарманіруе з чым‑н. Гіляр пачаў чытаць радкі з верша Янкі Купалы, якія прыйшлі яму на памяць, якія былі сугучнымі з настроем усіх юнакоў. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)