гало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. гало́сны, ‑ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.
•••
Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адстаю́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не спраўляецца з выкананнем плана, задання і інш.; які мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе. Адстаючы калгас. Адстаючы ўчастак. Адстаючыя вучні.
2. у знач. наз. адстаю́чы, ‑ага, м.; адстаю́чая, ‑ай, ж. Той (тая), што не спраўляецца з выкананнем плана, задання і пад.; той (тая), што мае дрэнныя паказчыкі, адзнакі ў працы, вучобе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апанта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Ахоплены крайнім душэўным узрушэннем, якое бурна выяўляецца. Як апантаны, паімчаўся Косця да клуба. Шыцік. // У якім адчуваецца крайняе душэўнае ўзрушэнне. Недзе далёка ззаду пачуўся апантаны крык. Пестрак.
2. у знач. наз. апанта́ны, ‑ага, м. Чалавек, ахоплены крайнім душэўным узрушэннем. Я гэтак гарачыўся і гневаўся, што Давідзюк глядзеў на мяне, як на апантанага. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрацо́ўны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены работы, заработку, а таксама магчымасці атрымаць (у капіталістычных краінах) пастаянны заработак. У кішэні ляжалі дакументы на імя беспрацоўнага настаўніка, за якога я павінен быў выдаваць сябе. Анісаў. / у знач. наз. беспрацо́ўны, ‑ага, м.; беспрацо́ўная, ‑ай, ж. Я знаю, што мне беспрацоўным не быць, Што голад не будзе за мною хадзіць. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́нны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў палоне (у 1 знач.). Па цэнтральнай вуліцы прагналі некалькі чалавек палонных немцаў. Гурскі. / у знач. наз. пало́нны, ‑ага, м.; пало́нная, ‑ай, ж. Два палонныя, намагаючыся да апошняга, цягнулі пад рукі таварыша, каб не даць яго пад кулю. Брыль. // Захоплены, заняты войскам ворага. Палонны Віцебск. Камера. Астрог. Каменная падлога — не мурог. А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ляжа́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які ляжыць, знаходзіцца ў гарызантальным становішчы. Пад ляжачы камень вада не цячэ. Прыказка. / у знач. наз. ляжа́чы, ‑ага, м. — Эх вы, салдаты, салдаты! На ляжачага напалі, гуртом набеглі ды яшчэ рукі звязваеце, — з насмешкай прамовіў Сяргей. Колас.
2. Такі, які знаходзіцца ў пасцелі, не можа ўстаць, хадзіць (пра хворага). Ляжачы хворы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паважа́ны, ‑ая, ‑ае.
Які выклікае пачуццё павагі, да якога адчуваюць павагу. Паважаны чалавек. □ Студэнты сумеліся і не ведалі, што адказаць паважанаму прафесару. Дуброўскі. // Ужываецца ў якасці эпітэта ў ветлівым звароце. Паважаныя таварышы! Паважаныя госці! // у знач. наз. паважа́ны, ‑ага, м.; паважа́ная, ‑ай, ж. Ужываецца як зваротак з выражэннем фамільярнасці, пагарды, іроніі. Вось што я вам скажу, паважаны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непазна́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які яшчэ не вывучаны. Непазнаныя законы прыроды. / у знач. наз. непазна́нае, ‑ага, н. [Прафесар] непрыкметна кантралюе думкі, накіроўваючы іх туды, дзе пачынаецца яшчэ непазнанае ім, дзе блукае ён штодня са сваімі шуканнямі. Галавач.
2. Такі, якога не пазналі, не апазналі. Разумней за ўсё было б .. [Алесю] кінуць гэтую вёску і непазнаным паехаць назад. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які немагчыма або цяжка паправіць, выправіць. Перад канцом вайны.. [Андрэеўну] напаткала непапраўнае гора — прыйшла чорная вестка аб смерці сына. Шахавец. Вера раптам адчула, што зрабіла нейкую недаравальную непапраўную ўступку, сказаўшы мастаку не тое, што думала. Асіпенка. / у знач. наз. непапра́ўнае, ‑ага, н. Заляскалі стрэлы. Карп зразумеў, што здарылася непапраўнае, але не разгубіўся. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пячы (у 1 знач.).
2. Прыгатаваны пячэннем. Печаная бульба. Печанае сала.
3. у знач. наз. пе́чанае, ‑ага, н. Тое, што і печыва (у 1 знач.). На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага. Бядуля.
•••
Гад печаны гл. гад.
Ні печаны ні вараны — пра нічым не адметнага, бесхарактарнага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)