Каля́ды, -ля́д і Ко́ляды, -ляд (з вялікай літары).

Народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, звязанае з перыядам зімовага сонцастаяння (адзначаецца 25 снежня па старым стылі і ў наступныя дні да Вадохрышча).

Посная куцця на Каляды.

|| прым. каля́дны, -ая, -ае.

Калядныя вечары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каля́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Чатырохколавы экіпаж на рысорах з адкідным верхам.

2. Маленькая ручная павозка, звычайна крытая, для катання дзяцей; вазок.

Дзіцячая к.

3. Невялікая павозка спецыяльнага прызначэння.

Матацыкл з каляскай.

|| прым. каля́сачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́мысел, -сла, мн. -слы, -слаў, м.

1. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер з вадой і іншых грузаў.

2. Рычаг у некаторых механізмах, напр., у вагах.

Дым каромыслам (разм.) — вялікае ажыўленне; шум, беспарадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катамара́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паруснае або маторнае судна з двух паралельных карпусоў злучаных між сабой агульнай палубай.

Пасажырскі к.

2. Невялікае прагулачнае судна з парным сядзеннем, якое працуе па прынцыпе веласіпеда; водны веласіпед.

|| прым. катамара́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каўбаса́ і кілбаса́, -ы́, мн.а́сы і (з ліч. 2, 3, 4) каўбасы́, кілбасы́, -ба́с, ж.

Прадукт харчавання з асоба прыгатаванага фаршу ў кішачнай або штучнай абалонцы.

Вараная, вэнджаная к.

|| прым. каўба́сны, -ая, -ае і кілба́сны, -ая, -ае.

Каўбасныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затулі́цца, -улю́ся, -у́лішся, -у́ліцца; зак. (разм.).

Засланіць сябе чым-н. ад чаго-н. або захінуцца ў што-н., схавацца за каго-, што-н., куды-н.

З. ад ветру.

З. ў плашч.

Хлопчык затуліўся за маці.

|| незак. зату́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́хад, -у, М -дзе, м.

1. Адзін з чатырох бакоў свету і напрамак, процілеглы ўсходу; частка гарызонту, дзе заходзіць сонца.

2. Мясцовасць, размешчаная ў гэтым напрамку, а таксама («З» вялікае) краіны Заходняй Еўропы і Амерыкі.

Мастацтва Захаду.

|| прым. захо́дні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак., каго-што (разм.).

1. Засланіць, загарадзіць чым-н.

З. твар рукамі.

2. Загнуць што-н. тканае.

З. край сурвэткі.

|| незак. захіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. захілі́цца, -ілю́ся, -і́лішся, -і́ліцца; незак. захіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злажы́цца, злажу́ся, зло́жышся, зло́жыцца; зак.

1. Сабраць грошы на якую-н. агульную справу; скласціся (у 5 знач.).

2. Узяўшы стрэльбу, прыцэліцца.

З. і стрэліць.

3. Налаўчыцца, прызвычаіцца.

З. ў рабоце.

|| незак. склада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і скла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знасі́ць¹, знашу́, зно́сіш, зно́сіць; зно́шаны; зак., што.

Доўгай носкай зрабіць непрыгодным.

З. сукенку.

Не знасіць галавы каму (разм.) — не мінуць пакарання, не ўцалець, загінуць з-за сваёй неасцярожнасці, свавольства і пад.

|| незак. зно́шваць, -аю, -аеш, -ае; наз. зно́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)