крана́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. Зрушвацца з месца, пачынаць рухацца.

Электрычка кранаецца з месца.

2. каго-чаго. Датыкацца да каго-, чаго-н.

К. рукой пляча таварыша.

Смычок ледзь кранаўся струн.

|| зак. крану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́цца, жыве́цца; безас., незак., каму (разм.).

1. з прысл. Пра наяўнасць тых або іншых умоў жыцця.

Добра яму жывецца.

2. з адмоўем. Няма жадання або не падабаецца дзе-н. жыць.

Не жывецца мне без сына.

Не жывецца бацьку ў новай хаце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забі́цца¹, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак.

1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць.

З. пры падзенні.

2. Забрацца, схавацца куды-н. (разм.).

З. ў куток.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закупорыцца, засмеціцца.

Труба забілася пяском.

|| незак. забіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зава́л, -у і -а, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Нагрувашчванне, мноства чаго-н., што перашкаджае праходу, праезду.

Снежны з.

Расчысціць з. на дарозе.

2. -а. Прыстасаванне ў выглядзе жэрдкі для запірання варот, дзвярэй.

|| прым. зава́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. гл. капацца.

2. Закапаць частку свайго цела ў што-н.; засыпаць сябе чым-н.

З. ў сена.

З. ў кнігі, у работу (перан.: цалкам аддацца чытанню, рабоце).

|| незак. зако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; зак.

1. са злуч. «што» і без дап. Зрабіць вывад.

Урач заключыў, што ў хворага запаленне лёгкіх.

2. што. Прыняць, падпісаць.

З. пагадненне.

З. дагавор.

|| незак. заключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заключэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залі́к, -у, мн. -і, -аў, м.

Від праверачных іспытаў (у вышэйшай школе, у спартыўных установах і пад.), а таксама адзнака аб праходжанні такіх іспытаў.

Здаць з.

Атрымаць з.

|| прым. заліко́вы, -ая, -ае.

Заліковая кніжка (для адзнак аб здадзеных экзаменах, заліках).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зало́за, -ы, мн. -ы, -ло́з, ж.

Орган, які выпрацоўвае і выдзяляе рэчывы, неабходныя для жыццядзейнасці арганізма.

Слінная з.

Малочныя залозы.

Залозы ўнутранай сакрэцыі.

|| памянш. зало́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

|| прым. зало́зісты, -ая, -ае (спец.).

З. эпітэлій.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засяро́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Сканцэнтраваць думкі, увагу на чым-н. адным.

З. думкі.

З. увагу на чым-н.

|| незак. засяро́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. засяро́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; незак. засяро́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. засяро́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кадр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.

На плёнцы 36 кадраў.

2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма.

На экране кадры з часоў вайны.

За кадрам — пра тое, што засталося за межамі непасрэдна адлюстраванага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)