калейдаскапі́чны, -ая, -ае.

1. гл. калейдаскоп.

2. перан. Які мяняецца хутка, як у калейдаскопе.

Калейдаскапічная змена падзей.

|| наз. калейдаскапі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калекцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем.

|| ж. калекцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).

|| прым. калекцыяне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калі́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і халіф.

◊

Каліф на гадзіну (кніжн., часцей іран.) — пра чалавека, які займеў уладу на кароткі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампа́ктны, -ая, -ае.

1. Сціснуты шчыльна, без прамежкаў.

Кампактная маса.

2. Які займае мала месца пры вялікай змяшчальнасці.

Кампактная сумка.

|| наз. кампа́ктнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канду́ктар², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне ў станках, якое забяспечвае ўзаемна правільнае размяшчэнне інструмента і вырабу, які апрацоўваецца.

|| прым. канду́ктарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канцэрта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Артыст, які дае канцэрт (у 1 знач.).

|| ж. канцэрта́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капе́ечны, -ая, -ае.

1. гл. капейка.

2. Які каштуе танна, нядорага.

Капеечная цацка.

3. перан. Залішне дробязны, скупы.

Капеечная натура.

|| наз. капе́ечнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

любо́ўны, -ая, -ае.

1. Які выражае любоў (у 3 знач.), прасякнуты любоўю.

Л. трохвугольнік.

Любоўная лірыка.

2. Вельмі ўважлівы, клапатлівы.

Любоўныя адносіны да справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мало́йчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Малады чалавек, маладзец (у 1 знач.; уст.).

2. Чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння (пагард.).

Фашысцкія малойчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манеке́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які дэманструе на сабе адзенне новых фасонаў.

|| ж. манеке́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. манеке́ншчыцкі, -ая, -ае.